Беларуская Служба

Ваяр Палка Каліноўскага: Нам прыходзілася жыць ва ўмовах, дзе ты ўвесь час адчуваеш смурод гніючых цел (ФОТА)

28.05.2025 14:15
У Варшаве можна пабачыць здымкі Яўгена Жураўскага, якія ён рабіў на фронце на плёначны фотаапарат.
Аўдыё
  • Ваяр Палка Каліноўскага: Нам прыходзілася жыць ва ўмовах, дзе ты ўвесь час адчуваеш смурод гніючых цел  
Яўген Жураўскіфота: Беларуская служба Польскага радыё

27 траўня ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адбылося адкрыццё выставы «Праз фотаплёнку. Штодзённасць ваяроў» аўтарства Яўгена Жураўскага, жаўнера Палка Каліноўскага з пазыўным «Салам».

Яўген – анархіст, грамадскі актывіст. Пасля 2020 году выехаў у Польшчу, але задоўга да гэтага разумеў, што трэба будзе браць зброю ў рукі. І гэта ён робіць з 2022 году, большасць часу ў Палку Кастуся Каліноўскага.

На здымкаў Яўген паказвае побыт свой і пабрацімаў.


Пазіцыя называлася «Алёша» Пазіцыя называлася «Алёша»

- Ёсць блок здымкаў з верасня 2023 года. Мы працавалі ў Бухмуцкім раёне, гэта была бітва за Кляшчэеўку. На здымках бачна, у якім непрыемных умовах мы жылі. Пазіцыя называлася «Алёша», ад імя расійскага байца, астанкі якога валяліся побач. Нам трэба было выкапаць два бліндажы. Нам прыходзілася жыць, капаць, працаваць ва ўмовах, дзе ты ўвесь час адчуваеш смурод гніючых цел. На адным са здымкаў бачны астанкі расійскага ваяра, бачна, у якім умовах паміраюць акупанты, як пабрацімы іх кідаюць. Такая рэчаіснасць. Ты сядзіш ва ўмовах, у якіх ніводзін чалавек знаходзіцца не павінен. Сядзіш, увесь час адчуваеш небяспеку і неяк спраўляешся. П’еш каву, сядзіш у тэлефоне, калі ёсць Старлінк, і думаеш, што хутка гэта скончыцца.


. 

- Ёсць бытавыя здымкі з нашай мінулай, зімовай кампаніі. Я паспрабаваў перадаць умовы, як мы спалі, калі на вуліцы было -15. Мы не маглі абаграваць падвал, бо вораг пабачыў бы ў цеплавізары і туды б прыляцела. Тут бачна, у якіх умовах мы жылі. Мы маглі выходзіць толькі ў моцны дождж, снег ці туман. Выходзіць было небяспечна, мы рабілі гэта, калі была велізарная неабходнасць.


. 

- Самая вялікая колькасць здымкаў прысвечана не баявым дзеянням. Вайна –працэнтаў 60 гэта трэніроўкі. Таму большасць здымкаў з трэніровак. Дзесьці мы ехалі пастраляць групай, дзесьці ўсім падраздзяленнем. Як група агнявой падтрымкі трэніруецца з нашай асноўнай зброяй. Як мы вучымся страляць з гладкаствольных рушніц, без якіх зараз ваяваць немагчыма. Вайна за гэты час моцна змянілася. Галоўная пагроза гэта ўжо не артылерыя, не пяхота, а маленькія дроны. Яны дагоняць цябе паўсюль. Без гладкаствольнай рушніцы і навыку збіваць дроны на вайне няма чаго рабіць.

У далучаным гукавым файле - плўная размова з Яўгенам Жураўскім.

слухайце аўдыё

ав


. 
. 
.