Інгрэдыенты
вада – 2,5 л
вішня без костачак – 700 г
вяршкі 30% – 100 мл
цукар – 5 сталовых лыжак
соль – 1 чайная лыжка
карыца – 1 палачка
крухмал – 1 сталовая лыжка
натуральны ёгурт – 2 сталовыя лыжкі
Спосаб прыгатавання
У каструлю пакладзіце вішню, цукар, соль і карыцу. Наліце ваду і, памешваючы, варыце каля 10 хвілін.
У меншым рондалі змяшайце вяршкі з крухмалам. Дадайце ў суп. Варыце загусцелы суп каля 5 хвілін. Пакіньце астыць. Падавайце суп халодным. Дадайце зверху трохі ёгурту і кавалачак лімону. Можна ўпрыгожыць мятай.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл