Беларуская Служба

У суботу польска-літоўскія войскі зноў разграмілі Тэўтонскі ордэн на Грунвальдскім полі (ФОТА, ВІДЭА)

13.07.2025 15:19
1200 рэканструктараў з рыцарскіх брацтваў прынялі ўдзел у рэканструкцыі знакамітай бітвы 1410 года.
Кароль Уладзіслаў Ягайла і князь Вітаўт перад выездам на поле боюфота: Беларуская служба Польскага радыё

Гістарычнае відовішча пад адкрытым небам пад Грунвальдам адбылося ў 27-ы раз у гонар гадавіны знакамітай бітвы. Як і ў мінулыя стагоддзі, польска-літоўскія сцягі трыўмфавалі.

Тысячы гледачоў, якія назіралі за рыцарамі пяхоты і вершнікамі, падбадзёрвалі ўдзельнікаў са схілу манументальнага ўзгорка, нягледзячы на дажджлівае надвор'е.


Ві на поле Грунвальдскай бітвы Ві на поле Грунвальдскай бітвы

Поле бітвы ў суботу ўяўляла сабой агароджанае поле, дзе адбываліся сцэны, вядомыя з хронік Яна Длугаша. Быў паказаны напад тэўтонскіх рыцараў на памежную вёску і адпраўка каралём Уладзіславам Ягайлам позвы рыцарам у ваенны паход.

Побач з каралём Ягайлам ваяваў князь ВКЛ Вітаўт са сваімі рыцарамі.

Рэканструктары ўзнавілі асноўныя эпізоды самой бітвы: падняцце двух аголеных мячоў тэўтонскім пасольствам, страту і вяртанне палякамі сцяга з белым арлом, напад на тэўтонскі лагер і смерць вялікага магістра Ульрыха фон Юнгінгена.

На відэа з поля бою выносяць цела вялікага магістра:

Як заўсёды, рэканструкцыя была поўная відовішчных элементаў — баёў на мячах, атак лучнікаў, гарматнага агню і конных атак.

Паводле папярэдніх ацэнак, рэканструкцыю наведала 40-50 тысяч чалавек.


Беларумы ў Грунвальдзе Беларумы ў Грунвальдзе

Сярод гледачоў лунаў бел-чырвона-белы сцяг, які прывезлі беларусы з Варшавы. Гісторык Яўген Дудкін кажа, што беларусам важна быць у Грунвальдзе, бо гэта частка іх гісторыі:

- Якая адказвае на пытанне, якім чынам можна разам абараніць сваю краіну аб’яднаўшыся і знайшоўшы саюзніка, які таксама пакутуе ад супольнага ворага. Тады гэты быў Тэўтонскі ордэн. Нашы продкі аб’ядналіся з палякамі і перамаглі войска, адно з самых сучасных таго часу. Нашы продкі змаглі аб’яднацца. Нават калі першы этап бітвы сведчыў пра паразу, усё ж трэба верыць у перамогу. Як смаленскія палкі трымацца да апошняга, давяраючы астатнім, хто можа прыйсці ў апошні момант і пераламіць ход бітвы. Гісторыя Беларусі пачынаецца не ў 2020 годзе, а стагоддзі раней. Перамогі былі не толькі ў 2020 годзе, яны былі і ў 1410 годзе. Менавіта перамогі, не паразы. І гэта нам трэба ведаць.

Удзельнікі рэканструкцыі жылі пад Грунвальдам некалькі дзён, ствараючы вёскі, падобныя да пасялення з часоў Грунвальдскай бітвы:


. 

. 
. 
. 
Прысутныя маглі наведваць вёску выміраючых прафесій:
. 
. 
. 
. 
Рыцары сыходзяць з поля бою: