Беларуская Служба

У Музеі Вольнай Беларусі на 3-годдзе існавання прэзентуюць прадметы з фонду (ФОТА)

17.07.2025 17:46
Кожны прадмет - няпростая гісторыя беларусаў.  
Аўдыё
  • У Музеі Вольнай Беларусі на 3-годдзе існавання прэзентуюць прадметы з фонду
Экспанат на выставе "Фрагменты"фота: Беларуская служба Польскага радыё

У рамках святкавання адкрыла выстава «Фрагменты», якая складаецца з найбольш выразных і значных прадметаў з калекцыі музея за перыяд 2020-2025 гадоў.

Гэта фрагменты асабістага і калектыўнага досведу, праз якія праступаюць рэпрэсіі, гераізм, страта, надзея і годнасць. Выстава паказвае, як праз матэрыяльныя сведчанні, асабістыя рэчы, дакументы, самаробныя артэфакты, мастацкія працы фарміруецца жывая памяць сучаснай гісторыі Беларусі.

Дырэктарка музею Наталля Задзяркоўская згадвае, што першымі экспанатамі ў музеі былі плакаты Руфіны Базловай, на падставе якіх яна зрабіла знакаміты праект «Беларускія вышыванкі».

Цяпер у фондзе Музея Вольнай Беларусі больш за 250 экспанатаў. Напрыканцы мінулага году ўстанова змагла запрасіць на працу музейнага працаўніка, якія займаецца канкрэтна назапашваннем фонду.


Рэчы Рамана Бандарэнкі Рэчы Рамана Бандарэнкі

На выставе «Фрагменты» паказанае невялікая колькасць экспанатаў, але кожны з іх – гэта гісторыя беларуса, гаворыць Наталля Задзяркоўская:

- Калі хочацца сказаць шмат, а такой магчымасці няма, мы выстаўляем толькі 13 артэфактаў. Рэчы, якія належалі беларусам, якія выходзілі на пратэсты, якія сядзелі у турмах, гінулі за Украіну. Гэта вельмі беларуская гісторыя. Кожныя рэч – са сваёй асабістай гісторыяй. Упершыню мы пакажам майку былой палітзняволенай, якой не дазвалялі перадаць у турму здымкі малога сына. Яе сябры зрабілі яго выявы на майках і перадалі за краты. Гэта асабістыя рэчы Рамана Бандарэнкі – яго фарбы і пэндзаль. Нібыта звычайныя рэчы, але, ведаючы трагічны лёс Рамана, яны набываюць асаблівае значэнне. Тое самае можна сказаць пра рэчы Міраслава Лазоўскага. Мы паказваем пакет, у якім ён захоўваў сваю форму, ён падпісаны яго рукой, у ім ляжыць лісце з палёў Украіны. Гэта вядомая нашым наведвальнікам экспанаты, напрыклад, сцяг з імёнамі палітвязняў аўтарства Марыі Грыц.

Адначасова музей з'яўляецца месцам культурніцкіх сустрэч.

У пятніцу, 18 ліпеня, пройдзе канцэрт сучасных беларускіх музыкаў: Zui - інды-поп і электроніка з дакладнымі, асабістымі тэкстамі; Kriwi - этна-электроніка з традыцыйнымі інструментамі і візуальным суправаджэннем; Уладзімір Пугач - акустычны канцэрт лідара гурта J:Морс з аўтарскімі песнямі.

Мерапрыемства адбываецца ў межах праекта «Kreatywna prezentacja Muzeum Wolnej Białorusi dla społeczności artystycznej i mieszkańców Warszawy», суфінансаванага мэрыяй Варшавы і пры фінансавай падтрымцы Амбасады Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве і фонда дабрачыннага фонда «Trzy Trąby».

У далучаным гукавым файле слухайце размову з Наталляй Задзяркоўскай пра тры гады працы музею, пра дасягнутыя мэты і планы на будучыню.

ав


. 
.

Сцяг з імёнамі палітвязняў Сцяг з імёнамі палітвязняў

. 
Цішоткі за здымкамі сына палітзняволенай Цішоткі за здымкамі сына палітзняволенай

Разбіты сілавікамі тэлефон Разбіты сілавікамі тэлефон

Асабістыя рэчы Мікалая Лазоўскага Асабістыя рэчы Мікалая Лазоўскага