Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім яблыкі ў цесце па-польску (РЭЦЭПТ)

23.07.2025 07:41
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць просты, хуткі і смачны дэсерт.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім яблыкі ў цесце па-польску
Яблыкі955169/pixabay.com/CC0

Інгрэдыенты

1/2 шклянкі мукі

1/2 шклянкі малака

1 яйка

дробка солі

1 пачак ванільнага цукру

1/2 чайнай лыжкі разрыхляльніка

2 яблыкі

карыца

топленае масла для смажання

Спосаб прыгатавання

Высыпце муку ў міску, дадайце малако, яйка, соль, палову пачкі ванільнага цукру і разрыхляльнік. Перамяшайце венчыкам або блэндарам на аднародную масу.

Памыйце і ачысціце яблыкі. Выражце сярэдзіну з дапамогай адмысловых нажніцаў або вострага нажа, але каб яблык застаўся цэлым. Нарэжце яблыкі скрылікамі таўшчынёй каля 7 мм, каб дзірка ад сарцавіны былі пасярод скрыліка. Пасыпце карыцай і ванільным цукрам.

Разагрэйце патэльню, дадайце дзве сталовыя лыжкі топленага масла і, калі яно нагрэецца, палажыце яблыкі, папярэдне акунутыя ў цеста.

Смажце да залацістага колеру з абодвух бакоў, прыкладна па 3 хвіліны з кожнага боку. Пералажыце на талерку і падавайце з цукровай пудрай, натуральным ёгуртам, мёдам, карыцай, марожаным і г.д.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

відэа: адзін з варыянтаў дэсерту

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец