Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім соус з лісічак па-польску (РЭЦЭПТ)

29.07.2025 07:21
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць просты, хуткі і надзвычай смачны соус, які будзе пасаваць да шматлікіх страў.
Аўдыё
  • Час на грыбы: робім соус з лісічак па-польску
Лісічкі Shutterstock/Nitr

300 г лісічак

1 невялікая цыбуліна

1 сталовая лыжка топленага масла

100 мл белага віна

250 мл вяршкоў

пятрушка

соль

перац

Ачысціце лісічкі і абсушыце на папяровых ручніках. Нарэжце буйныя лісічкі на кавалкі, меншыя пакіньце цалкам. Дробна нарэжце цыбулю.

Разагрэйце масла на патэльні і дадайце цыбулю. Смажце 2-3 хвіліны на павольным агні, пакуль цыбуля не стане празрыстай.

Дадайце лісічкі і смажце 2 хвіліны. Затым уліце віно і тушыце, пакуль палова вадкасці не выпарыцца.

Дадайце вяршкі, пятрушку, запраўце соллю і свежамолатым перцам. Тушыце 3 хвіліны.

Падавайце з рыбай, мясам, клёцкамі або нават з дранікамі.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

відэа: адзін з варыянтаў соусу

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец