Беларуская Служба

Беларус цягам паўгода абкрадаў свайго польскага працадаўцу. Назбіралася сума ў 24 тыс. еўра (ФОТА)

26.07.2025 13:06
Мужчыне пагражае да 10 гадоў пазбаўлення свабоды.
.
.gov.pl

Грамадзянін Беларусі, які працаваў у польскай транспартнай кампаніі, краў паліва ў свайго працадаўцы і яго прадаваў. Прыкладная сума страт уладальніка фірмы ацэньваецца ў 100 тыс. злотых (каля 24 тыс. злотых).

45-гадовы грамадзянін Беларусі працаваў у транспартнай кампаніі ў павеце Турэк (заходняя Польшча). У яго абавязкі ўваходзіла дастаўка тавараў з Польшчы ў Германію.

Мужчына карыстаўся карпаратыўнай паліўнай картай, прыпісанай да яго грузавіка, якая дазваляла запраўляць аўтамабіль за фірмовыя грошы па безнаяўнаму разліку. Паліцыя высветліла, што, знаходзячыся ў Германіі, ён плаціў службовай карткай за дызельнае паліва і замест таго, каб заліваць яго ў бак свайго грузавіка, напаўняў ім каністры. Затым ён прадаваў скрадзены дызель выпадковым, неўстаноўленым асобам у Германіі.

Затрыманы грамадзянін Беларусі ў справаджэнні паліцэйскіх. Крыніца: Komenda Powiatowa Policji w Turku Затрыманы грамадзянін Беларусі ў справаджэнні паліцэйскіх. Крыніца: Komenda Powiatowa Policji w Turku

Паводле польскіх праваахоўных органаў, беларус ператварыў абкраданне свайго працадаўцы ў рэгулярную крыніцу дадатковага даходу. Паліцыя высветліла, што злачыннай дзейнасцю ён займаўся з лютага па чэрвень бягучага года.

Працадаўца ацэньвае страты ў 100 тыс. злотых (каля 24 тыс. еўра).

Мужчыне пагражае да 10 гадоў пазбаўлення свабоды. Беларус прызнаўся ў здзяйсненні злачынства. 

вс