Беларуская Служба

Amnesty International заклікае ўрад Польшчы спрасціць легалізацыю беларусаў

04.08.2025 11:44
Пра палітвязняў забываюцца, а эмігранты з Беларусі застаюцца без дакументаў. Amnesty International нагадвае: маўчанне робіць рэжым мацнейшым.
Аўдыё
  • як у Польшчы сёння бачаць праблему беларускіх палітвязняў і што канкрэтна робіць Amnesty International для абароны беларускіх мігрантаў, мы пагутарылі з Яаннай Расткоўскай
Amnesty International   ,            ,   ,
Amnesty International заклікае польскія ўлады, у тым ліку Міністэрства замежных спраў і Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, прыняць практычныя захады, каб абараніць правы гэтых людзейБеларуская служба Польскага радыё, radyjo.net

Ужо пяць гадоў Беларусь жыве ў рэальнасці, дзе грамадзянская супольнасць знішчаная, палітычныя правы адстунічаюць цалкам, а тысячы людзей працягваюць сядзець у турмах за сваю пазіцыю. Пакуль міжнародная супольнасць паступова страчвае ўвагу да беларускай тэматыкі, у Польшчы знайшлася ініцыятыва, якая імкнецца не дапусціць замоўчвання таго, што працягвае адбывацца за ўсходняй мяжой Еўразвязу.

У сакавіку 2025 года Amnesty International Polska запусціла кампанію «Страчаная штодзённасць» — шырокую інфармацыйна-прававую ініцыятыву, скіраваную на падтрымку палітычных зняволеных у Беларусі, а таксама абарону інтарэсаў беларускіх мігрантаў, якія жывуць у Польшчы ў няпростых прававых і сацыяльных умовах. Кампанія засяроджваецца на лёсе чатырох канкрэтных асоб — Марыі Калеснікавай, Марфы Рабковай, Насты Лойкі і Анджэя Пачобута, чые справы ўжо сталі сімвалам палітычнага пераследу ў Беларусі.

Разам з тым, Amnesty International не абмяжоўваецца выключна праваабарончым аспектам. У полі яе ўвагі — і беларусы, вымушаныя заставацца за мяжой без дакументаў, з пастаяннай рызыкай страты легальнага статусу. З 2023 года грамадзян Беларусі за межамі краіны пазбавілі магчымасці аднавіць нацыянальныя пашпарты. Гэта прывяло да складаных сітуацый, калі цэлыя сем’і — у тым ліку дзеці, народжаныя ў Польшчы — аказаліся ў фактычным «прававым вакууме».

Каманда Amnesty заклікае польскія ўлады, у тым ліку Міністэрства замежных спраў і Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, прыняць практычныя захады, каб абараніць правы гэтых людзей: падаўжаць дакументы на тры гады замест аднаго, спрасціць працэдуру выдачы, стварыць ясную прававую дарожную мапу для дзяцей, народжаных у Беларусі, але без грамадзянства.

На гэтым фоне рост антымігранцкіх настрояў у Польшчы, зафіксаваны польскімі сацыёлагамі, дадае кампаніі яшчэ большай актуальнасці. Ці здольная грамадзянская ініцыятыва вярнуць польскай аўдыторыі інтарэс да беларускага пытання? Ці засталося месца для салідарнасці ва ўмовах агульнай стомы і палітычнай палярызацыі?


Яаннай Расткоўскай, Amnesty International Яанна Расткоўска, Amnesty International

Пра тое, як у Польшчы сёння бачаць праблему беларускіх палітвязняў і што канкрэтна робіць Amnesty International для абароны беларускіх мігрантаў, мы пагутарылі з Яаннай Расткоўскай, каардынатаркай кампаніі «Страчаная штодзённасць».:

—Калі глядзець на тое, што адбываецца ў грамадстве, гэта сапраўды можа палохаць і ствараць уражанне, што надзеі мала. Але мой досвед іншы. Наша кампанія ўжо сабрала некалькі дзясяткаў тысяч подпісаў пад петыцыямі ў падтрымку палітычных зняволеных у Беларусі. У цэнтры нашай увагі — чатыры асобы: Марыя Калеснікава, адна з лідарак мірных пратэстаў у Беларусі 2020 года; праваабаронцы Марфа Рабкова і Наста Лойка, асуджаныя адпаведна на 14 і 7 гадоў зняволення; а таксама польска-беларускі журналіст Анджэй Пачобут, добра вядомы польскай аўдыторыі.

Петыцыі працягваюць падпісваць. Акрамя таго, у нас сфармавалася моцная група актывістаў — некалькі дзесяткаў чалавек далучыліся сёлета, і яны не толькі даведваюцца новае, але і самі распаўсюджваюць інфармацыю ў сваіх супольнасцях пра сітуацыю ў Беларусі. Нягледзячы на палітычную атмасферу і медыйную рыторыку, людзі ў Польшчы працягваюць праяўляць салідарнасць. Многія ў Польшчы ўсё яшчэ адчуваюць: гэта ж нявінныя людзі, такія, як я. І яны — недзе зусім побач. Ім варта дапамагчы

Якія мэты і формы дзейнасці вашай кампаніі, прысвечанай палітвязням у Беларусі? Ці ёсць яшчэ магчымасці ўздзейнічаць на іх лёс у сітуацыі поўнай палітычнай ізаляцыі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі?

— Нашая штодзённая праца прысвечаная тым, хто сёння знаходзіцца за кратамі ў Беларусі. Мы сабралі некалькі петыцый, у якіх звяртаемся перадусім да Міністэрства замежных спраў Польшчы. Просім прыняць канкрэтныя меры дзеля нашых герояў і гераінь — палітычных зняволеных. Польскае МЗС і так вядзе пэўныя дзеянні — як публічныя, так і непублічныя, але мы патрабуем большага. Найважнейшае для нас — не дапусціць забыцця пра гэтых людзей. Сёння Беларусь амаль не прысутнічае ў польскіх медыя. Калі і згадваецца, дык толькі падчас нейкіх гадавін ці вялікіх падзей.

А тым часам рэпрэсіі не спыняюцца, палітвязні сядзяць, і нават тыя, хто ўдзельнічаў у пратэстах пяць гадоў таму, застаюцца ў небяспецы, па іх пастаянна прыходзяць карныя органы.  Таму мы працягваем казаць пра гэта, нагадваць і прыцягваць увагу польскага грамадства. Калі ў свеце перастануць гаварыць пра палітвязняў у Беларусі, рэпрэсіі там толькі паглыбяцца. Рэжым адчуе беспакаранасць і будзе парушаць правы чалавека яшчэ брутальней.

Грамадзская кампанія  Amnesty International Polska, прысвечаная беларускім палівязням  «Страчаная штодзённасць», ці а гэта штодзённасць не стала новай нормай для беларусаў, што жывуць ва ўмовах рэпрэсій?

— Мы назвалі нашу кампанію «Страчаная штодзённасць» невыпадкова. Гэта назва адлюстроўвае два ключавыя аспекты жыцця беларусаў сёння. Першы — гэта страта звычайнага жыцця палітычнымі зняволенымі. Другі — цяжкасці беларусаў у эміграцыі, асабліва ў Польшчы. Людзі жывуць у страху, і ўлада свядома імкнецца да таго, каб свет забыўся пра тое, што адбываецца. Мы маем справу з людзьмі, поўнасцю ізаляванымі ад свету. Напрыклад, Марфа Рабкова — праваабаронца, асуджаная на 14 гадоў. Сёлета ёй 30. Калі нічога не зменіцца, яна выйдзе з турмы ў 40. Гэта адзін аспект каманіі, але гэта таксама кампанія пра беларусаў у Польшчы. З 2023 года яны не могуць аднавіць пашпарты за межамі Беларусі.

Многія апынуліся без дакументаў і стаяць перад выбарам: вярнуцца — і рызыкаваць, альбо застацца без статусу. Людзі без дакументаў не могуць працаваць, пайсці да лекара ці нават уступіць у шлюб. Гэта жыццё ў прававым вакууме. Са жніўня ініцыятыва пачынае кампанію на карысць беларусаў у Польшчы. Адна з рэкамендацый — падоўжыць польскі дакумент падарожжа для беларусаў да мінімум трох гадоў. Зараз ён выдаецца толькі на год, а працэдура выдачы можа зацягвацца на месяцы, што вельмі ўскладняе жыццё тых, хто вырабляе гэты дакумент. 

Мы таксама звяртаемся да Міністэрства ўнутраных спраў  і адміністрацыі Польшчы з просьбай распрацаваць шлях легалізацыі для дзяцей грамадзянаў Беларусі, народжаных у Польшчы. Цяпер такія дзеці — фактычна не маюць дзяржаўнай прыналежнасці, гэта вельмі ўскладняе жыццё іх сем'яў. Мы заклікаем урад Польшчы дзейнічаць і паспрыяць паляпшэнню і без таго цяжкай сітуацыі беларусаў у Польшчы.

Размаўляў Эдуард Жолуд.

 

Павал Усаў: Лёс людзей у турмах залежыць не ад паездак Ціханоўскай, а ад гумару Лукашэнкі

09.07.2025 14:08
Праваабаронцы паведамляюць пра рост рэпрэсій да пятай гадавіны пратэстаў, у сувязі з набліжэннем канца тэрміну даўнасці гэтак званых злачынстваў, звязаных з удзелам у пратэстах.

Уладзімір Хільмановіч: Палітвязням канчаецца не тэрмін прысуду, а проста тэрмін зняволення, бо яны невінаватыя

19.07.2025 07:00
Як сёння выглядае сітуацыя палітзняволеных у Беларусі?