Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім дэсертны суп «Нішто» (РЭЦЭПТ)

19.08.2025 08:06
Суп «Нішто» – надзвычай арыгінальная страва, якая прыемна здзівіць сямейнікаў і гасцей.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім дэсертны суп «Нішто»
МалакоФота: Shutterstock/New Africa

Інгрэдыенты

600 мл малака

3 яйкі

5 сталовых лыжак цукру

1/2 стручка ванілі

Спосаб прыгатавання

Аддзяліце бялкі ад жаўткоў. Дадайце 2 сталовыя лыжкі цукру да бялкоў і ўзбівайце да густой пены. Дадайце 2 сталовыя лыжкі цукру да жаўткоў і ўзбівайце, пакуль цукар не растворыцца. Выліце малако ў рондаль, дадайце 1 сталовую лыжку цукру і разрэзаны стручок ванілі. Кіпяціце малако на павольным агні, але не даводзьце да кіпення.

Калі малако нагрэецца, лыжкай дадавайце пену з бялкоў партыямі. Варыце з кожнага боку па 1 хвіліне. Шумоўкай збярыце пену і перакладзіце на талерку. Зніміце малако з агню, дастаньце стручкі ванілі. Пастаянна памешваючы відэльцам альбо венчыкам, павольна ўліце жаўткі. Калі вы дадалі ўсе жаўткі, зноў пастаўце малако на агонь. Пастаянна памешвайце і варыце каля 2 хвілін – сачыце за тым, каб жаўткі не зварыліся. Выліце суп на талерку, а наверх дадайце бялковую пену.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

відэа: адзін з варыянтаў супу

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец