Беларуская Служба

Мужчыны з як мінімум чатырма дзецьмі атрымаюць больш права на «мацярынскую пенсію»

14.08.2025 13:04
Дзейсныя ўмовы ставяць мужчын у горшае становішча, што супярэчыць Канстытуцыі. 
.    .
Пенсія. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы плануе змяніць правілы прызначэння так званага бацькоўскай дапаможнай пенсіі, больш вядомай як «мацярынская пенсія». Rzeczpospolita нагадвае, што гэта дапамога ў памеры мінімальнай пенсіі цяпер пераважна прызначаецца жанчынам, якія не працавалі па прафесіі і выхоўвалі не менш за чацвёра дзяцей.

Мужчыны маюць права звяртацца па гэтую выплату толькі ў выключных выпадках. У выніку з больш чым 100 тысяч заяў, пададзеных з 2019 года, толькі 667 паступілі ад мужчын.

Намеснік міністра сям’і Себасцьян Гаеўскі падкрэсліў, што дзейсныя ўмовы ставяць мужчын у горшае становішча, што супярэчыць Канстытуцыі. На гэтую праблему ўжо звяртаў увагу і ўпаўнаважаны па правах чалавека.

Паводле новай ініцыятывы, права на «мацярынскую пенсію» атрымаюць таксама мужчыны, якія выхоўваюць або выхавалі чацвёра і больш дзяцей, прысвяціўшы свой час іх выхаванню, а не дзейнасці на рынку працы. Міністэрства лічыць, што гэта адновіць роўнасць у доступе да дапамогі і ліквідуе дыскрымінацыю паводле полу.

На думку Ерэмі Мардасевіча з канфедэрацыі Lewiatan, трэба было б змяніць прынцыпы такой своеасаблівай “прэмію” за бацькоўства. На думку эксперта, лепшы даваць узнагароду за кожнае дзіця. Адпаведна, тыя бацькі, у каго больш дзяцей, атрымлівалі б больш грошай. Але, па словах віцэ-міністра фінансаў Себасцьяна Гаеўскага, змены ў гэтай вобласці не прадбачваюцца.

нг