Беларуская Служба

«Вайна – гэта ўжо не абстракцыя», – заявіў прэм’ер Дональ Туск на ўрачыстасцях з нагоды 86-й гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны (ФОТА)

01.09.2025 15:30
Прадстаўнікі дзяржаўных уладаў, чыноўнікі, вайскоўцы, скаўты і грамадзяне ўшанавалі памяць польскіх абаронцаў.
Аўдыё
  • 86-я гадавіна пачатку Другой сусветнай вайны
           .
Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі ўскладае кветкі на Могілках абаронцаў Вестэрплятэ ў Гданьску.PAP/Adam Warżawa

На Вестэрплятэ роўна а 4:45 раніцы пачаліся ўрачыстасці з нагоды 86-й гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны. У цырымоніі ля Помніка Абаронцам Узбярэжжа прынялі ўдзел прэзідэнт Караль Наўроцкі, прэм'ер-міністр Дональд Туск, віцэ-прэмʼер міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш і спікер Сейма Шыман Галоўня.

Памяць польскіх абаронцаў ушанавалі дзяржаўныя чыноўнікі, вайскоўцы, скаўты і грамадзяне.

Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі PAP/Adam Warżawa  Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі PAP/Adam Warżawa

Прэзідэнт Польшчы заявіў, што абаронцы Вестэрплятэ «выкавалі архетып стаўлення палякаў падчас Другой сусветнай вайны». Караль Наўроцкі (Karol Nawrocki) нагадаў, што ў той дзень загінулі 400 немцаў і 15 палякаў:

- Перад абліччам наступлення чатырох тысяч нямецкіх жаўнераў, перад абліччам лінкора «Шлезвіг-Гальштэйн», перад абліччам пікіруючых бамбардзіроўшчыкаў яны выстаялі, змагаліся і выкавалі архетып стаўлення палякаў падчас Другой сусветнай вайны, а менавіта гатоўнасць змагацца нават перад абліччам перавагі ворага.

Прэзідэнт таксама закрануў пытанне ваенных рэпарацый. Паводле яго, выплата рэпарацый неабходная для пабудовы партнёрскіх адносін паміж Польшчай і Германіяй, «заснаваных на падмурках праўды і добрых адносін»:

- Мы павінны нарэшце вырашыць пытанне рэпарацый ад нямецкай дзяржавы, якіх я, як прэзідэнт Польшчы, адназначна патрабую дзеля агульнага дабра, дзеля нашай будучыні.

Прэзідэнт Караль Наўроцкі таксама заявіў, што Польшча павінна атрымаць рэпарацыі ад Германіі, часткова таму, што яна зʼяўляемся франтавой дзяржавай і найважнейшай краінай на ўсходнім флангу НАТА. Ён казаў пра гэта ў кантэксце адраджэння расійскага імперыялізму.

Прэм’ер Дональд Туск падчас урачыстасцяў на Вестэрплятэ PAP/Adam Warżawa Прэм’ер Дональд Туск падчас урачыстасцяў на Вестэрплятэ PAP/Adam Warżawa

У сваю чаргу, прэмʼер-міністр Дональд Туск (Donald Tusk) заявіў, што святое месца Вестэрпллятэ зʼяўляецца напамінам пра тое, што Польшча больш ніколі не можа стаць ахвярай агрэсіі.

Падчас святкавання 86-й гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны прэмʼер-міністр адзначыў, што вайна ўжо не абстракцыя для маладзейшых пакаленняў, бо яна вядзецца адразу за нашай усходняй мяжой.

«Сёння мы не сумняваемся, што вялікае жаданне, якое змяшчаецца ў словах: «Ніколі больш вайны», само не здзейсніцца», – сказаў прэмʼер:

- Лепш за ўсё перамагчы ворага без вайны. Мы павінны быць настолькі моцнымі, каб ніхто з любой часткі свету больш ніколі не марыў пра напад на нашу радзіму. Мы павінны быць разумнымі, гэта значыць ведаць – хто вораг, а хто хаўруснік; з кім мы павінны абʼяднацца ў намаганнях абараніць Польшчу, увесь заходні свет і цывілізацыю свабоды.

Прэмʼер таксама дадаў, што Польшча больш ніколі не можа быць адна, і што абʼяднаная Еўропа, НАТА і хаўруснікі – гэта вынік урокаў, якія палякі вынеслі з адзіноты 1939 года.

Віцэ-прэм'ер міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш PAP/Adam Warżawa Віцэ-прэм'ер міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш PAP/Adam Warżawa

«Шлях да выканання нашага абавязацельства перад героямі тых дзён – гэта стварэнне моцнай арміі», – заявіў Уладзіслаў Косіняк-Камыш (Władysław Kosiniak-Kamysz). Віцэ-прэмʼер і міністр нацыянальнай абароны нагадаў, што ў наступным годзе Польшча выдаткуе рэкордныя 200 мільярдаў злотых на абарону:

- Яны будуць прызначаныя на трансфармацыю, мадэрнізацыю, а таксама на індывідуальны рыштунак жаўнераў і іх бяспеку, на распрацоўку новых беспілотных лятальных апаратаў і касмічных магчымасцей у кіберпрасторы. Яны выканаюць нашыя абавязацельства перад абаронцамі з Вестэрплятэ.

Cпікер Сейма Шыман Галоўня PAP/Adam Warżawa Cпікер Сейма Шыман Галоўня PAP/Adam Warżawa

Вайны і няшчасці пачынаюцца, калі хтосьці дае сабе права перасякаць межы іншага чалавека, заявіў падчас урачыстасці спікер Сейма Шыман Галоўня (Szymon Hołownia):

- Дабро і зло – гэта не проста метафізічныя катэгорыі. Гэта таксама геаграфічныя катэгорыі, бо можна вымераць адлегласць паміж імі. У гэтым выпадку гэта было за некалькі сотняў метраў ад лінкора «Шлезвіг-Гальштэйн», экіпаж якога вырашыў перайсці ўсе межы ў імя гэтай злачыннай нацысцкай ідэалогіі. Таксама абаронцы Вестэрплятэ перайшлі свае ўласныя межы і працягвалі рабіць гэта на працягу наступных сямі дзён.

86 гадоў таму, 1 верасня 1939 года, пачалася Другая сусветная вайна. Гэта быў самы разбуральны і крывавы канфлікт у гісторыі чалавецтва- татальная вайна. Яна пачалася з нямецкага ўварвання ў Польшчу. На світанні варожыя войскі перасеклі ўсю польскую мяжу без абʼявы вайны.

На Вестэрплятэ роўна а 4:45 раніцы пачаліся ўрачыстасці з нагоды 86-й гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны PAP/Adam Warżawa На Вестэрплятэ роўна а 4:45 раніцы пачаліся ўрачыстасці з нагоды 86-й гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны PAP/Adam Warżawa

У архівах Польскага радыё захоўваюцца ўспаміны вядомага курʼера з Варшавы і польскага афіцэра, які, у 1939 годзе, служыў у 5-й конна-артылерыйскай дывізіі Яна Карскага (Jan Karski). Ян Карскі ўспамінаў, што, хоць Польшча інтэнсіўна рыхтавалася да вайны з Трэцім рэйхам, маштаб нападу цалкам здзівіў польскіх жаўнераў, якія чакалі пачатку баёў на сваіх пазіцыях:

- Праз дзве-тры гадзіны з лагера выйшла першая батарэя, да якой я належаў. Без коней, без гарматы мы адступілі на ўсход. Але ўсяго праз два-тры дні нас адціснулі гэтыя натоўпы, сотні тысяч бежанцаў. Веласіпеды, машыны, вагоны, сяляне, адчай. Мы ўжо ішлі па палях, губляючы сувязь адзін з адным.

- успамінаў Ян Карскі.

У першыя дні верасня 1939 года войскі Трэцяга рэйха цалкам паралізавалі польскую абарону, і да 9 верасня нямецкія танкі апынуліся ля Варшавы. 17 верасня Чырвоная Армія напала на Польшчу з усходу; у той жа дзень прадстаўнікі польскага ўрада пакінулі тэрыторыю Польшчы і перайшлі мяжу з Румыніяй.

Абарончая вайна працягвалася да 6 кастрычніка 1939 года, то бок да капітуляцыі польскіх войскаў каля Коцка(Kock). Другая сусветная вайна доўжылася шэсць гадоў і адзін дзень.

На Вестэрплятэ роўна а 4:45 раніцы пачаліся ўрачыстасці з нагоды 86-й гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны PAP/Adam Warżawa На Вестэрплятэ роўна а 4:45 раніцы пачаліся ўрачыстасці з нагоды 86-й гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны PAP/Adam Warżawa

Падчас вайны загінула больш за 60 мільёнаў чалавек, у тым ліку больш за шэсць мільёнаў грамадзян Польшчы. У канфлікце ўдзельнічала 61 краіна, і больш за 1,7 мільярда чалавек былі задзейнічаны рознымі спосабамі.
Палякі ваявалі на ўсіх франтах Другой сусветнай вайны.

IAR/аз

Прэзідэнт Польшчы на Вестэрплятэ: Буду дабівацца ад Нямеччыны ваенных рэпарацый 

01.09.2025 09:09
1 верасня 1939 года пачалася Другая сусветная вайна, якая забрала больш за 60 мільёнаў жыццяў, у тым ліку каля шасці мільёнаў грамадзян Польшчы.