цыбуля – 0,5 шт.
зубчык часныку – 1 шт.
яйка – 4 шт.
маладая бульба – 400 г
сланечнікавы алей – 1,5 сталовай лыжкі
вэнджаны бекон – 100 г
соль, молаты востры перац, чорны перац
Раней адвараную маладую бульбу наразаем на кавалкі і смажым з усіх бакоў на разагрэтым алеі на патэльні. Прыпраўляем соллю і перцам. Перакладваем у іншы посуд.
Наразаем цыбулю і бекон на малыя кавалкі, дробна сячом часнык. На гэтай жа патэльні смажым бекон, пакуль тлушч не растопіцца, а бекон не стане румяным і хрумсткім. Перакладваем у іншы посуд.
Пазней на гэтай жа патэльні коратка смажым цыбулю да залацістага колеру. Прыпраўляем соллю і перцам.
Спалучаем усе складнікі, дадаем молаты востры перац і часнык, перамешваем і зноў смажым кароткі час. Пазней масу перакладваем у форму для запякання, наверх бульбы ўбіваем яйкі. Запякаем прыкладна 10-15 хвілін у духоўцы, разагрэтай да 180-190°C. Перад падачай можна пасыпаць кропам.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл