Беларуская Служба

Ад школы да ліцэя: як развіваецца беларускамоўная адукацыя ў Беластоку

02.09.2025 14:07
Беларуская мова і культура застаюцца ў цэнтры ўвагі Аб’яднання АББА, якое разам з бацькамі і моладдзю пачынае новы навучальны год.
Аўдыё
  • З намесніцай старшыні Аб’яднання Ілонай Карпюк размаўляе пра пачатак школьнага года размаўляў Яраслаў Іванюк.
Ілюстрацыя PAP/Rafał Guz

1 верасня распачаўся новы навучальны год, да якога старанна рыхтаваліся і вучні, і настаўнікі, і бацькі. На Беласточчыне ёсць школы, у якіх як дадатковы прадмет, выкладаецца беларуская мова. У Беластоку таксама працуе арганізацыя АББА — Аб’яднанне бацькоў на карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову. З намесніцай старшыні Аб’яднання Ілонай Карпюк размаўляе пра пачатак школьнага года размаўляў Яраслаў Іванюк.

—З пункту гледжання бацькоў заўсёды трэба верыць і быць перакананымі, што для дзяцей гэта будзе год, поўны новых выклікаў і працы. Вядома, што з перспектывы нашага аб’яднання мы заўсёды разглядаем вынікі і мэты праз прызму таго, што дзеці атрымліваюць у кантэксце беларускай культуры і беларускай мовы. І тут заўсёды найбольшыя выклікі — каб дзеці хацелі вывучаць беларускую мову ў школах у Беластоку, бо гэта асноўны кірунак нашай дзейнасці.

Мы гаворым і пра пачатковую школу, і пра сярэднюю, бо і на гэтым узроўні вядзецца навучанне беларускай мовы. Асабліва важна падкрэсліць, што мы заахвочваем дзяцей працягваць вывучаць беларускую мову не толькі ў пачатковай школе, калі бацькі маюць большы ўплыў, але і ў ліцэі. Бо ў старэйшым узросце моладзь ужо сама прымае рашэнні, і тут неабходна, каб бацькі дапамагалі фармаваць унутранае перакананне, што вывучэнне мовы мае каштоўнасць.

Шматлікія вучні бачаць свой шанец ва ўдзеле ў алімпіядзе па беларускай мове, якая можа дапамагчы пры паступленні ва ўніверсітэты. Але мы таксама лічым важным заахвочваць дзяцей і моладзь працягваць знаёмства з беларускай мовай з пачатковых класаў, падтрымліваць сяброўскія колы і ўдзельнічаць у культурных сустрэчах. Варта адзначыць, што ў ІІ агульнаадукацыйным ліцэі ў Беластоку існуе магчымасць вывучаць беларускую мову нават тым, хто не з’яўляецца вучнем гэтай школы. Гэта вельмі істотная і цікавая прапанова для моладзі.

Акрамя таго, Аб’яднанне АББА ў партнёрстве з Польскім радыё Беласток у гэтым навучальным годзе рэалізуе праект па стварэнні падкастаў. Да яго далучыліся ліцэісты з Беластока, Белска і Ганнаўкі. Агульная сустрэча прайшла ў чэрвені, яшчэ напрыканцы мінулага навучальнага года. Цяпер вучні будуць працаваць у групах у сваіх мясцовасцях. З наступнага тыдня мы будзем нагадваць моладзі пра іх удзел і падтрымліваць пашырэнне ведаў у сферы журналістыкі і прасоўвання беларускай культуры. Праект называецца «Гэта мы».

Такім чынам, на ўзроўні сярэдняй школы ёсць некалькі шляхоў выкарыстання і развіцця беларускай мовы. (...)

Размову з Ілонай Карпюк цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле!

Яраслаў Іванюк 

 

«Шукаем паразумення»: Ілона Карпюк пра беларусаў на Падляшшы, мову і польскае выданне мемуараў Ларысы Геніюш

13.08.2025 10:55
Ілона Карпюк расказвае пра беларускасць на Падляшшы, культурныя масты, моўныя выклікі і значэнне польскага выдання мемуараў Ларысы Геніюш.

Напярэдадні новага навучальнага года нагадваем, як выглядае польская сістэма адукацыі і на што бацькі павінны звярнуць увагу

28.08.2025 18:22
У Польшчы абавязковая адукацыя да 18-га года жыцця.

Школьны псіхолаг: Беларускія дзеці ў польскай школе — адна з найбольш уразлівых груп

01.09.2025 16:16
Беларускія дзеці ў Польшчы атрымліваюць падтрымку, якая спалучае хатняе навучанне, заняткі на выхадных і дапамогу ў адаптацыі да польскай школы.