Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: смажым польскую традыцыйную свіную адбіўную (РЭЦЭПТ)

11.09.2025 07:11
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць простую, хуткую і вельмі сытную страву.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: смажым польскую традыцыйную свіную адбіўную
Традыцыйная свіная адбіўная з пюрэ і салатам Shutterstock/Cesarz

Інгрэдыенты

600 г свіной карэйкі
малако (для замочвання мяса)

Для паніроўкі

2 сталовыя лыжкі пшанічнай мукі
2 яйкі
5 сталовых лыжак паніровачных сухароў

Для смажання

6 сталовых лыжак тлушчу, алею альбо топленага масла

соль і молаты чорны перац па смаку

Спосаб прыгатавання

Нарэжце мяса на кавалкі кожны таўшчынёй каля 1,5 см. Акуратна адбіце іх з двух бакоў кухонным малатком. Пасаліце і паперчыце.

Пакладзіце мяса ў глыбокую міску і заліце малаком. Пакіньце на 1–2 гадзіны (можна і на ноч у халадзільніку) – гэта зробіць мяса больш далікатным.

Дастаньце мяса з малака, абсушыце. Абкачайце спачатку ў муцэ, потым – ва ўзбітых яйках, і ў канцы – у сухарах.

Разагрэйце тлушч на патэльні. Абсмажце катлеты на сярэднім агні па 3–4 хвіліны з кожнага боку, пакуль не стануць залацістымі і хрумсткімі.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

відэа: адзін з варыянтаў адбіўной


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец