Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская: Гэта не вызваленне, гэта дэпартацыя з Беларусі

12.09.2025 13:24
Яна адзначыла, што ў размовах з амерыканскай адміністрацыяй яна падняла пытанне, каб прымусовая дэпартацыя не была ўмовай вызвалення палітвязняў.
Аўдыё
  • Святлана Ціханоўская: Гэта не вызваленне, гэта дэпартацыя з Беларусі
 ,
Былыя палітзняволеныя, якія ўчора выйшлі на свабодускрыншот з відэатрансляцыі

11 верасня стала вядома аб вызваленне 52 палітвязняў, сярод іх 38 беларусаў.

На пачатку прэс-канферэнцыя Святлана Ціханоўская адзначыла, што гэта не вызваленне, гэта дэпартацыя з Беларусі.

Яна падзякавала амерыканскаму боку за вызваленне, падзякавала асабліва Літве, якая аказала беспрэцэдэнтную дапамогу і тэрмінова аформіла ўсе неабходныя дакументы для вызваленых. Падзякавала беларускім фондам, якія дапамаглі размеркаваць у першы дзень вызваленых, за сабраную фінансавую дапамогу (ужо 80 тысяч еўра).


. 

Святлана Ціханоўская адзначыла, што ў размовах з амерыканскай адміністрацыяй яна падняла пытанне, каб прымусовая дэпартацыя не была ўмовай вызвалення палітвязняў. Кожны вызвалены павінен мець права выбару: застацца ці выехаць.

Яна выказала хваляванне за лёс Мікалая Статкевіча, які вярнуўся ў Беларусь. Ён, безумоўна меў на гэта права, дадала Ціханоўская.

Адказваючы на пытанне Святлана Ціханоўская сказала, што яны нічога не ведаюць пра месца знаходжанне Мікалая Статкевіча.


Сяргей Спарыш Сяргей Спарыш

Актывіст "Народнай грамады" Сяргей Спарыш расказаў пра апошнюю сустрэчу з Мікалаем Статкевічам напярэдадні вызвалення:

- Я з ім перасякаўся суткі таму. Мы аказаліся ў турме КДБ. Ён у вельмі добрым стане маральна. У найлепшым нават, чым быў у 2020 годзе. Ён мне здаўся нават здаравейшым. Таму што ў 2020 годзе ён страшэнна перажываў за тое, як сябе павядуць беларусы. Можа быць, не справяцца. А аказалася, што атрымалася вельмі нават нядрэнна. І ён сказаў, што зараз у Беларусі нацыя ўжо сфарміравана. Калі раней былі нейкія сумневы, то зараз відавочна, што нацыя ў Беларусі ёсць. Але пакуль няма дзяржавы. Адпаведна, задача. Пасля таго, як мы здабылі нацыю, трэба здабыць і дзяржаву. Але для таго, каб здабыць дзяржаву, патрэбная барацьба. Таму неабходна стала пашыраць прастору свабоды, як казаў Мікола Статкевіч. І павінен увесь час быць нейкі маральны прыклад. Не можа быць нацыі, у якой няма лідара, які знаходзіцца на тэрыторыі гэтай краіны. Лідар павінен быць у краіне.

Мікалай Дзядок Мікалай Дзядок
На маіх вачах людзі вар’яцелі – казаў блогер Мікалай Дзядок. Гэты час увойдзе ў гісторыю, як і 1939 год. Гэта будуць вывучаць у падручніках. Гаворачы пра вызваленне Мікалай Дзядок адзначыў, што псіхічны здзек над імі быў да самага канца:
- Насамрэч здзек быў да канца. Калі нас павезлі з СІЗА КДБ на мяжу, да нас ставіліся кепска, увесь час абражалі. Нас, канешне, не білі, бо ведалі, што праз суткі нас трэба аддаць еўрапейцам. Стваралася ўражанне, што быў загад ціснуць да сама канца.
Паводле ўступнай інфармацыі, 13 з 37 беларускіх грамадзян вывезеныя з краіны без пашпартоў. Святлана Ціханоўская патлумачыла, што на дадзены момант высвятляецца, якія дакументы ёсць у вызваленых. Пачаткова ўсіх трэба легалізаваць у Літве. Калі нехта захоча ехаць у іншую краіну, кожная справа будзе вырашацца індывідуальна, а вызваленыя могуць разлічваць на дапамогу.
Аляксандр Манцэвіч Аляксандр Манцэвіч
Сёння казалі, што мы былыя палітвязні. Але многія тут лічаць, што мы вязні надалей, бо мы не планавалі пакідаць краіну, гаварыў Аляксандр Манцэвіч, да турмы – выдавец тыднёвіка Рэгіянальная газета ў Маладзечне:
- Таму што мы не можам вярнуцца ў Беларусь, свае сем’і. Я не збіраўся сюды прыязджаць. Даведаўся, што еду ў Літву на фінішнай прамой.
Прысутныя на прэс-канферэнцыі акрамя працэсу дэпартацыі, расказвалі пра ўмовы ўтрымання. Відавочна, прысутныя мужчыны сутыкнуліся са значна больш жорсткім стаўленнем. Кіраўнік партыі «Зялёныя» Дзмітры Кучук па надуманых прычынах быў пастаўлены ў нізкі сацыяльны статус. У знак нязгоды ён чатыры разы аб’яўляў галадоўку, седзячы сем месяцаў у адзіночнай камеры.
Старшыня Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук акрамя палітыкаў, дзякаваў беларускаму народу.
Журналістка Ларыса Шчыракова гаварыла, што не можа дараваць рэжыму, што яе прымусілі з’ехаць, а таксама здзеку над яе сынам.
ав
Слухайце аўдыё