Беларуская Служба

Польская Аўтакефальная царква прымае ў лік святых Катыньскіх мучанікаў

15.09.2025 18:16
Лік святых Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы папоўняць імёны новых святых. 16 верасня ў Варшаве ў царкве ў св. Сафіі (Hagia Sophia) адбудуцца малітоўныя мерапрыемсты кананізацыі Катынскіх мучанікаў.
Аўдыё
  • Польская Аўтакефальная царква прымае ў лік святых Катыньскіх мучанікаў
   Hagia Sofia
Хор у царкве Hagia Sofia ў Варшаве пад кіраўніцтвам Багдана Кузьмюка Яланта Смялоўская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Падчас вясновай сесіі Сабор епіскапаў Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы зацвердзіў новых святых.

Гэта, найперш, святары Польскага войска ІІ РП, у тым ліку палкоўнік Шымон Федаронька, маёр Віктар Раманоўскі і маёр Уладзімір Охаб, а таксама іншыя неназваныя ахвяры катыньскага злачынства.

Kатынскія мучанікі былі захоплены саветамі ў верасні 1939 года разам з салдатамі. Яны былі зняволены ў лагерах у Казельску, Асташкаве і Старабельску, дзе служылі набажэнствы для ваеннапалонных. У 1940 годзе іх забілі ў Катыні, Цверы, Харкаве і іншых месцах СССР.

«Кананізацыя ў Праваслаўнай царкве ў Польшчы не бывае надта часта. Катыньскія мучанікі прайшлі сталінскія рэпрэсіі, арышты, якія праходзілі пасля ўваходу савецкай арміі ў 1939 годзе ў Польшчу. У той час арыштоўвалі прадстаўнікоў інтэлігенцыі, настаўнікаў, чыноўнікаў і таксама святароў. Святары служылі ў Польскім войску і атрымалі смерць так як салдаты», - расказаў праваслаўны святар Андрэй Кузьма з Беластока.

Падрыхтавала Анна Пятроўская