Беларуская Служба

Гляньце, як выглядала студэнцкае жыццё ў даваеннай Польшчы (ФОТА)

04.10.2025 06:02
У Віленскім універсітэце студэнты-беларусы стварылі Беларускі студэнцкі саюз, які выдаваў часопісы «Наш шлях» і «Студэнцкая думка».
Аўдыё
  • Вышэйшая адукацыя ў даваеннай Польшчы
     . 1933
У сталовай Кракаўскай акадэміі прыгожых мастацтваў. 1933 год Крыніца: Narodowe Archiwum Cyfrowe

У Беларусі навучальны год у ВНУ пачынаецца 1 верасня, у Польшчы ж – 1 кастрычніка. Таму сёння ў гістарычнай рубрыцы мы вырашылі расказаць, як выглядала вышэйшая адукацыя і жыццё студэнтаў у даваеннай Польшчы.

«У польскай дзяржаве вышэйшыя навучальныя ўстановы, якія займаюцца развіццём і распаўсюджваннем ведаў, называюцца акадэмічнымі школамі, універсітэтамі, вышэйшымі школамі, політэхнічнымі інстытутамі і акадэміямі», – гаварылася ў Законе ад 13 ліпеня 1920 года аб вышэйшай адукацыі. Гэты прававы акт быў першым дакументам, які рэгуляваў функцыянаванне гэтай галіны грамадскага жыцця ў адроджанай Польшчы.

Маладзёны ў студэнцкай краме. 1927 год Маладзёны ў студэнцкай краме. 1927 год

Акрамя артыкулаў пра рэктара, дэкана і прафесара (у прыватнасці, у законе агаворваліся правілы іх абрання або прызначэння) і вызначэння такіх пытанняў, як навучальны год («заняткі павінны працягвацца не менш за 180 дзён у год, не лічачы перыяду, прызначанага для экзаменаў»), закон, зразумела, закранаў пытанні студэнтаў. Што пра іх гаварылася ў ім?

«Умовай для паступлення ў ВНУ з'яўляецца пацвярджэнне наяўнасці атэстата аб заканчэнні сярэдняй школы, атрыманага ў адной з дзяржаўных агульнаадукацыйных сярэдніх школ», – было напісана ў законе.

Дзяўчаты ў жаночым студэнцкім інтэрнаце. Варшава, 1936 год Дзяўчаты ў жаночым студэнцкім інтэрнаце. Варшава, 1936 год

«Кожны, хто становіцца студэнтам ВНУ, павінен прыняць урачыстую прысягу на імя рэктара – альбо паціскаючы яму руку, альбо пісьмова, выконваць правілы школы і ганарыцца званнем студэнта», – напісалі заканадаўцы ў прававамы акце аб дзейнасці ВНУ.

Студэнцкая сталовая. Кракаў, 1928 год Студэнцкая сталовая. Кракаў, 1928 год

Пасля паступлення ў навучальную ўстанову кожны студэнт аплачваў рэгістрацыйны ўзнос. «Студэнт, зарэгістраваны ў вышэйшай школе, атрымлівае адпаведны сертыфікат (ідэнтыфікацыйную картку)», – паясняў закон. Вышэйшыя навучальныя ўстановы, урачыста нагадваў акт, мелі адну асноўную місію: «служыць навуцы і радзіме».

У пакоі студэнцкага інтэрнату Варшаўскага політэхнічнага ўніверсітэту. Варшава, 1930-я гады У пакоі студэнцкага інтэрнату Варшаўскага політэхнічнага ўніверсітэту. Варшава, 1930-я гады

«ВНУ павінны шукаць праўду і імкнуцца да яе ва ўсіх галінах чалавечых ведаў і кіраваць акадэмічнай моладзю на яе шляху да адкрыццяў, а праз моладзь распаўсюджваць веды сярод усёй польскай нацыі ў імя прынцыпаў, якія кіруюць маральным і інтэлектуальным удасканаленнем чалавечай расы», – па-старасвецку гаварылася ў законе.

Студэнткі ў пакоі інтэрнату. Кракаў, 1935 год Студэнткі ў пакоі інтэрнату. Кракаў, 1935 год

У даваеннай Польшчы існавалі як дзяржаўныя, так і прыватныя вышэйшыя навучальныя ўстановы. Прычым плаціць за вучобу прыходзілася не толькі ў прыватных, але і ў дзяржаўных ВНУ. Але часта было так, што бедных студэнтаў вызвалялі ад платы. У прыватнасці, ад яе ў Варшаўскім універсітэце быў вызвалены Менахем Бегін – яўрэйскі маладзён з беднай сям’і родам з Брэста, які пазней стаў вядомым палітычным дзеячам, прэм’ер-міністрам Ізраіля і лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў галіне міру.

Студэнты адпачываюць на даху 1-га студэнцкага інтэрнату. Кракаў, 1925 год Студэнты адпачываюць на даху 1-га студэнцкага інтэрнату. Кракаў, 1925 год

Найбольш ВНУ было ў вялікіх польскіх гарадах – Варшаве і Кракаве. Калі ж казаць пра Усходнія Крэсы, як у польскай гістарыяграфіі называюць этнічна беларускія і ўкраінскія землі ды Віленшчыну, то тут працавалі два галоўныя дзяржаўныя ўніверсітэты – Віленскі імя Стэфана Баторыя і Львоўскі імя Яна Казіміра. Прычым гэтыя ВНУ былі вельмі прэстыжнымі і вядомымі, у іх працавалі славутыя навукоўцы. На беларускіх землях вышэйшых школ не было. У Віленскім універсітэце студэнты-беларусы стварылі Беларускі студэнцкі саюз, які выдаваў часопісы «Наш шлях» і «Студэнцкая думка».

Акрамя таго, у Вільні працавала прыватная Школа палітычных навук, а ў Львове – Акадэмія замежнага гандлю. У Львове таксама была адзіная ў Польшчы Акадэмія ветэрынарнай медыцыны.

Курсанты афіцэрскай школы разбіваюць палатку. 1933 год Курсанты афіцэрскай школы разбіваюць палатку. 1933 год

У краіне было пяць вайсковых вучэльняў, якія рыхтавалі афіцэраў для розных родаў войск. Медыцынскія ВНУ адсутнічалі, бо, згодна са старадаўняй традыцыяй, у кожным універсітэце існаваў медыцынскі факультэт, на якім рыхтавалі лекараў.

На занятках. Медыцынскі факультэт Кракаўскага Ягелонскага ўніверсітэту. 1928 год На занятках. Медыцынскі факультэт Кракаўскага Ягелонскага ўніверсітэту. 1928 год

А як выглядала студэнцкае жыццё? Гэта вы можаце ўбачыць на старых здымках.

Валеры Саўко


Больш на гэтую тэму: Машына часу