Калі б Расія распачала ўзброены напад на Польшчу, 63,8 % грамадзян краіны ўпэўненыя, што Злучаныя Штаты Амерыкі прыйшлі б на дапамогу. Такія дадзеныя прыводзіць Цэнтр даследавання грамадзскай думкі (CBOS) у даследаванні, праведзенам для выдання Dziennik Gazeta Prawna.
На падтрымку амерыканскага войска не разлічваюць 25,8 % апытаных палякаў. Найбольшы ўзровень даверу да саюзніцкіх абавязацельстваў ЗША дэманструюць людзі з правымі палітычнымі поглядамі — 71,4 %, а таксама моладзь: у дзвюх наймалодшых узроставых групах станоўчыя адказы перавысілі 70 %.
Скепсіс часцей выказваюць прадстаўнікі сярэдняга пакалення палякаў — 33 % адмоўных адказаў, асобы з высокай зацікаўленасцю ў палітыцы — 34,5 %, а таксама прыхільнікі левых — 31,3 %.
Сярод мужчын паказчык «адназначна так» вышэйшы на 2,4%, а «адназначна не» — на 5,1% у параўнанні з жанчынамі. Апытанне праведзена на агульнанацыянальнай выбарцы з тысячы дарослых рэспандэнтаў.
эж