15 кастрычніка споўнілася два гады з таго моманту, калі Дональд Туск разам з кааліцыйнымі партнёрамі узяў уладу пасля васьмі гадоў кіравання партыі «Права і справядлівасць». Ці гэта падстава для святкавання? Хутчэй не. Мінулы тыдзень прынёс польскаму прэм’еру шмат дрэнных навін, у тым ліку вынікі апытанняў. У найноўшым даследаванні Інстытута даследаванняў Pollster, праведзеным па замове выдання «Super Expressu», палякі ацанілі ўзровень свайго жыцця. Вынікі Туску не спадабаюцца.
На мінулым тыдні выданне публікавала вынікі апытання, ці з’яўляецца Туск лепшым прэм’ерам цяпер, чым быў першы раз. Большасць апытаных лічыць, што ён кіруе цяпер горш. У іншым апытанні палякі адназначна выказаліся, што яны не задаволеныя тэмпам выканання перадвыбарных абяцанняў яго камандай. А якую адзнаку — паводле школьнай шкалы (ад 1 да 6) — палякі ставяць прэм’ер-міністру Туску? Вынікі выглядаюць дрэнна для лідара «Грамадзянскай платформы»: сярэдняя адзнака — толькі два з плюсам. Калі б Дональд Туск быў вучнем, ён ледзь бы перайшоў у наступны клас. Ці павінен, такім чынам, Дональд Туск сысці з пасады прэм’ера? Большасць удзельнікаў чарговага апытання адказала, што так.
Як змяніўся ўзровень жыцця пры цяперашняй кааліцыі ў параўнанні з урадам «Права і справядлівасці»? Такое пытанне выданне задало ў сваім новым даследаванні. Вынікі апытання таксама не на карысць Дональда Туска. Толькі 15% рэспандэнтаў адзначылі, што адчуваюць паляпшэнне. Найбольшая група — 45 адсоткаў — не заўважыла істотных зменаў у сваім жыцці. Вельмі важна, што больш за чвэрць апытаных (26 працэнтаў) заявілі, што пры ўрадзе Туска іх жыццё пагоршылася. Астатнія 14% не змаглі адназначна прадставіць свае погляды.
Даследаванне было праведзена Інстытутам даследаванняў Pollster 11–12.10.2025 года метадам CAWI на выбарцы з 1002 дарослых палякаў. Структура выбаркі была рэпрэзентатыўнай для грамадзян Польшчы ва ўзросце 18 і больлш гадоў. Максімальная памылка ацэнкі складае каля 3%.
нг