Беларуская Служба

У Варшаве зноў будуць «вяртаць імёны» ахвярам сталінізму. Як можна далучыцца

28.10.2025 12:11
Мэта акцыі — захаваць памяць пра ахвяраў дзяржаўных рэпрэсій і падкрэсліць значэнне чалавечага жыцця і годнасці.
  ()
Урочышча Курапаты (ілюстрацыя)Andrej Kuźniečyk/wikipedia.org/CC BY-SA 3.0

Акцыя «Вяртанне імёнаў» праводзіцца ўжо 18 гадоў і традыцыйна адбываецца 29 кастрычніка ў розных гарадах свету. У гэты дзень чытаюцца імёны расстраляных, высланых у лагеры і загінулых ад савецкага тэрору. 

Мэта акцыі — захаваць памяць пра ахвяраў дзяржаўных рэпрэсій і падкрэсліць значэнне чалавечага жыцця і годнасці, — гаворыць выканаўчая дырэктарка «Мемарыял Польшча» Ганна Гавіна:

«Каб прадэманстраваць маштаб рэпрэсій і велізарнае цярпенне, нанесенае людзям, мы чытаем імёны пацярпелых на розных мовах: па-польску, па-ўкраінску, па-беларуску, па-армянску, па-літоўску і на многіх іншых. Вяртанне імёнаў, асабліва сёння, калі ідзе вайна ва Украіне, з’яўляецца актам пратэсту супраць дзяржаўнага савецкага гвалту і тэрору, спадчыну якога, на жаль, працягвае сёння Расійская Федэрацыя», — адзначыла актывістка. 

Сёлета «Мемарыял Польшча» разам з варшаўскім Домам сустрэч з гісторыяй запрашае ўсіх, хто лічыць важным ушанаванне памяці ахвяраў сталінізму на акцыю «Вяртанне» імёнаў, якая адбудзецца ў сераду, 29 кастрычніка ў Скверы Яна Твардоўскага ў Варшаве.

эж


Гісторык: Невядомы лёс 3870 чалавек з г.зв. беларускага Катынскага спісу

19.05.2022 16:05
Сайт Katynpromemoria.pl дае магчымасць даведацца праўду пра Катынскае злачынства 1940 г.

5 жніўня на постсавецкай прасторы адзначаецца Дзень памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій

07.08.2023 18:11
Па сённяшні дзень дакладна не вядома колькі чалавек стала ахвярамі сталінскіх рэпрэсій.

Андрэй Хадановіч: Цяперашняя Беларусь працягвае лінію сталінскіх катаў. «Ажыўляць» нашых забітых творцаў маем мы самі 

30.10.2024 12:04
Слухаючы творы, а таксама прыгадваючы іх розныя жыццёвыя і творчыя шляхі ўдзельнікі памятнай вечары ўшанавалі памяць рэпрэсаваных беларускіх творцаў. 

У Расіі адраджаецца сталінізм - аглядальнік

05.05.2025 19:03
Аднак праслаўленне Сталіна – гэта інструмент для Крамля па трыманні грамадства пад кантролем. Для эліт пуцінская адміністрацыя праводзіць курс на ўсталяванне новай арыстакратыі.

Валерыя Чарнаморцава: Тыя, хто застаўся ў Беларусі і працягваюць дбаць пра яе, для мяне — героі

28.07.2025 14:49
Яе кідалі на Акрэсціна, трымалі ў адстоўніку, судзілі. Цяпер Валерыя Чарнаморцава працягвае дбаць пра памяць і верыць: «Век так не будзе».