Дом ХІХ стагоддзя з грамадскага скансэна ў Пухлах над Нарвай прызнаны найлепш захаваным драўляным будынкам на Падляшшы.
На конкурс, арганізаваны 18-ты па ліку раз Маршалкоўскай управай Падляшскага ваяводства ды Музеем Сельскай гаспадаркі імя Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы, было даслана 22 заяўкі. Аб'ект-пераможца, паходзіць з беларускай вёскі Катлы пад Бельскам. Як адзначае стваральніца скансэну прафесар Ірэна Матус з аб'яднання «Старое Падляшша» - узнагарода важная, бо яна падтрымлівае цікаўнасць да архітэктурнай спадчыны беларусаў Падляшша.
З прафесаркай Ірэнай Матус з Аб'яднання «Старое Падляшша», на мясцовай гаворцы, пагутарыў Марэк Заброцкі.