Беларуская Служба

Тлумачым, што адбываецца з ужыванай вопраткай у Польшчы

26.12.2025 07:12
Тэкстыль у цяперашні час з'яўляецца адной з найбольш хуткарослых катэгорый адходаў у Еўрапейскім Саюзе.
Аўдыё
  • Тлумачым, што адбываецца з ужыванай вопраткай у Польшчы
.
.Anna/PixabayCC0

Ужо некалькі месяцаў у Польшчы старую вопратку і тэкстыль нельга выкідаць разам з бытавымі адходамі. Іх трэба збіраць асобна. У пераважнай большасці населеных пунктаў яе трэба самастойна адвезці ў пункты селектыўнага збору адходаў (PSZOK).

Мы размаўляем з дырэктарам па справах кіравання адходамі ў Гарадской ачышчальнай станцыі Лодзі Томашам Кацпшакам пра тое, што адбываецца з ужыванай вопраткай у Польшчы:

- Сёння мы збіраем вопратку ў пунктах селектыўнага збору адходаў у муніцыпалітэтах, але ён таксама можа адбывацца ў шматкватэрных жылых комплексах, у пунктах збору. Мы часта кладзем вопратку на лесвічных пляцоўках, бо многія прыватныя кампаніі збіраюць вопратку ў жыхароў, а потым апрацоўваюць яе. Частка гэтай вопраткі не зʼяўляецца адходамі, гэта значыць, мы можам памыць яе і прадаць у краме сэканд-хэнд. У Польшчы ёсць шмат кампаній, якія займаюцца гэтым відам дзейнасці.

Частка гэтай вопраткі перапрацоўваецца ў прамысловыя анучы для ўборкі. Гэта проста анучы, якія выкарыстоўваюцца ў прамысловасці, але яны складаюць толькі невялікі працэнт нашага адзення. На жаль, астатняе сёння трапляе ў печ, спальваецца і прыгожа называецца альтэрнатыўным палівам, але на самой справе гэта паліва, якое трапляе ў печ. Гэта неабходнае паліва, таму што вопратка, якая трапляе ў печ, азначае, што няма неабходнасці спальваць вугаль, таму гэта, безумоўна, больш экалагічна, чым спальванне вугалю.

Аднак трэба ведаць, што перапрацоўка адзення ў Польшчы, ды і па ўсёй Еўропе, усё яшчэ знаходзіцца ў зачаткавым стане. Няма дастаткова тэхналогій, і яны не даступныя для кампаній, каб яны маглі шырока перапрацоўваць адзенне. Я хацеў бы, каб футболка, якую я купляю, утрымлівала як мінімум 20% перапрацаванай бавоўны. А сёння цяжка дасягнуць нават 2-3% перапрацаванай бавоўны ў адзенні.

Старая вопратка і тэкстыль у пераважнай большасці становіцца альтэрнатыўным палівам для электрастанцый ці цэментных заводаў. Часамі гэта проста заводы па спальванні смецця, дзе адходы пераўтвараюцца ў электраэнергію. Падобным чынам спальваюць пластык, паперу і іншыя прадукты, якіх нельга складзіраваць.

Томаш Кацпшак з поўнай адказнасцю зазначае, што ў Польшчы ніводны тэкстыль не трапляе на смеццезвалкі. Ён апынецца ў печках і будзе перароблены ў электраэнергію.

Вопратка і тэкстыль у Польшчы амаль не перапрацоўваюцца, не выпускаецца новая тканіна, якая б паходзіла з вопраткі. Сумна, але гэта вынік таго, што на рынку няма тэхналогій, гаворыць Томаш Кацпшак:

- Уся індустрыя перапрацоўкі адходаў заклікае Еўрапейскі Саюз увесці праграмы, накіраваныя таксама на навуковую супольнасць. Я разлічваю на маладых навукоўцаў у распрацоўцы тэхналогій, якія дазволяць эфектыўна перапрацоўваць вопратку, гэтак жа, як мы сёння паспяхова перапрацоўваем шкло, пластык і паперу. Мы вельмі добра перапрацоўваем шырокі спектр матэрыялаў. Я хацеў бы таго ж самага для вопраткі, але я маю свядомасць таго, што гэтая вопратка не перапрацоўваецца.

Сярэднестатыстычны паляк вырабляе 365 кілаграм у год, то бок у дзень па кілаграму. Цягам двух тыдняў на працягу году гэта вопратка. Паводле Томаша Кацпшака, Польшча становіцца ўсё багацейшай, а таму і купляць грамадства будзе больш.

- Датчане, якія багацейшыя за нас, вырабляюць 800 кілаграмаў адходаў на чалавека ў год. Мы вырабляем 360 кілаграмаў. Сярэдні паказчык па ЕС – больш за 500 кілаграмаў на чалавека. Я разумею, што калі мы станем багацейшымі, мы будзем купляць больш адзення і больш яго выкідваць, таму што такая наша прырода – спажывецкая. Калі гэтая прырода не зменіцца, калі мы не будзем разумець, што нам не патрэбна новая футболка кожны месяц, мы не зменім гэтых паводзін. Іншая справа, што мы ўсё часцей купляем няякасныя футболкі, тое ж самае тычыцца куртак і абутку, якія не носяцца некалькі сезонаў, а выкідваюцца пасля аднаго. Вытворцы таксама ствараюць вопратку, якая хутка зношваецца, таму што мы хутка замяняем зношаную вопратку на новую з новай калекцыі. Нас заліваюць рэкламай з усіх бакоў, таму адходаў проста шмат. Калі мы бачым кучы адзення, якія прывозяць у цэнтры збору адзення, мы бачым маштаб праблемы.

Томаш Кацпшак з’яўляецца велізарным прыхільнікам перапрацоўкі і лічыць, што словы «нуль адходаў» гучаць прыгожа, што можна шмат расказваць, як важна купляць менш, але практыка выглядае зусім інакш: грамадства купляе ўсё больш і затрымаць гэты працэс немагчыма.

ав

слухайце аўдыё


Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце