Беларуская Служба

Большасць палякаў супраць дадатковых аплатаў за некаторыя паслугі ў рамках грамадскай сістэмы аховы здароўя

16.12.2025 13:15
Даследаванне паказала, што ідэю дадатковых аплатаў падтрымліваюць, сярод іншага, тыя рэспандэнты, якія цікавяцца палітыкай і маюць вышэйшую адукацыю.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.fernandozhiminaicela/pixabay.com/CC0 Public Domain

Амаль палова палякаў (48,6%) выступае супраць увядзення платы за некаторыя дзяржаўныя паслугі аховы здароўя, у сваю чаргу 42,9% – гатовыя плаціць за частку такіх паслугаў. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага інстытутам IBRiS для газеты Rzeczpospolita.

На пытанне аб згодзе рэспандэнтаў на ўвядзенне платы за некаторыя паслугі аховы здароўя, калі b гэта прычынілася да скарачэння чэргаў да лекараў-спецыялістаў, 31,7% адказалі «адназначна не», а 16,9% заявілі: «хутчэй не». У сваю чаргу, 12,6% апытаных рашуча падтрымалі такую ідэю, 30,3% адзначылі, што «хутчэй так», а 8,5% заявілі, што не маюць меркавання па гэтым пытанні.

Ідэю ўвядзення дадатковых аплатаў з мэтай скарачэння чаргі найбольш ахвотна падтрымалі самыя заможныя палякі – 91%. Аднак, сярод апытаных, якія ацэньваюць сваё фінансавае становішча, як адназначна дрэннае, гэтую ідэю падтрымалі 86%.

Даследаванне таксама паказвае, што найбольш станоўча прапанову дадатковых аплатаў падтрымалі тыя рэспандэнты, якія цікавяцца палітыкай (68%), і тыя, хто мае вышэйшую адукацыю (62%).

Найбольшую долю рэспандэнтаў, гатовых плаціць за частку медыцынскіх паслугаў, прапанаваных грамадскай службай аховы здароўя, складалі прыхільнікаў урадавай кааліцыі – 65%. Сярод прыхільнікаў апазіцыі, то бок правай партыі «Права і справядлівасць», крайне правай «Канфедэрацыі», і правай партыі «Разам») супраць выказаліся 58% апытаных.

Дадатковыя аплаты за некаторыя медыцынскія паслугі падтрымалі таксама 57% рэспандэнтаў ва ўзроставай групе 70+. Аднак згаданая ідэя выклікала рашучы супраціў сярод узроставай групы 60-69 гадоў, дзе большасць рэспандэнтаў адказала «адназначна не» (48%), а толькі 27% выказаліся «за».

* Апытанне IBRiS для выдання Rzeczpospolita, было праведзена 5-6 снежня на агульнанацыянальнай выбарцы з 1 072 чалавек.

аз