Беларуская Служба

Святы – адна з самых стрэсавых падзей года. Чаму так адбываецца?

23.12.2025 14:01
Экспертка раіць, як нейтралізаваць негатыўныя эмоцыі, звязаныя са святочным перыядам.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Ralph/pixabay.com/CC0 Public Domain

Святы – адна з самых стрэсавых падзей года. Чаму такім чынам адбываецца і што мы можам зрабіць, каб нейтралізаваць негатыўныя эмоцыі, патлумачыла ў інтэрв'ю PAP Марта Кухарска-Хаўк з Інстытута псіхалогіі Лодзінскага ўніверсітэта.

Паводле эксперткі, ёсць некалькі розных аспектаў, якія робяць святы адной з самых стрэсавых падзей.

«Гэта, безумоўна, звязана з мноствам абавязкаў і звязанай з імі перагрузкай, якая ў нашай культуры асацыюецца з арганізацыяй святаў. Таму, што ідэальная падрыхтоўка да іх вельмі важная ў нашай традыцыі. Святы таксама стрэсавыя з-за перспектывы сямейных сустрэч, а нашае сацыяльнае асяроддзе найбольш стрэсавае для нас.

Размовы могуць быць эмацыйнымі. У гэты час мы часта сустракаемся з людзьмі, якіх не бачылі ўвесь год. Як гэта часта бывае ў адносінах, узнікаюць тэмы, якія могуць быць складанымі, таму мы хвалюемся, як пройдзе гэтая сустрэча», – кажа псіхолаг.

Якіх тэм лепш пазбягаць падчас святочных сустрэчаў? Усіх, якія парушаюць нашыя межы, лічыць экспертка і нагадвае, што ёсць універсальны набор тэм, якіх найлепш пазбягаць за святочным сталом.

«Давайце не будзем зазіраць у талеркі, кашалькі ці ложкі іншых. Кожны мае права самастойна прымаць рашэнні ў гэтых сферах. Калі вы збіраецеся каментаваць чыйсьці знешні выгляд, лепш зрабіць гэта пазітыўна», – кажа псіхолаг, яна таксама перасцерагае перад іншымі тэмамі.

«Палітыка і каштоўнасці. Я далёка ад таго, каб забараняць абмяркоўваць гэтыя тэмы падчас святаў, але было б добра ўсталяваць некаторыя асноўныя правілы і нормы. Па-першае, мы не можам кантраляваць, як хтосьці рэагуе, але мы можам кантраляваць, як рэагуем самі(…) Памылка, якую мы часцей за ўсё робім у такіх размовах – гэта спроба пераканаць кагосьці да сваёй пазіцыі», – падкрэслівае Марта Кухарска-Хаўк.

Ці наогул можам неяк падрыхтавацца да святочнай сустрэчы, пра якую мы загадзя ведаем, што яна нам не спадабаецца? Да ўдзелу ў якой самі сябе прымушаем, бо так трэба?

« Я ведаю, што часам мы прымушаем сябе рабіць нешта, бо гэтага ў нас патрабуе нашае асяроддзе. Нашы перакананні таксама выклікаюць у нас унутраны прымус, напрыклад, удзельнічаць у сямейных урачыстасцях. Ключавой часткай такой падрыхтоўкі зʼяўляецца разважанне пра тое, што мне трэба ў гэты святочны час. Дзе пачынаюцца мае псіхічныя межы? Да якой кропкі я магу сагнуцца, а калі мне трэба рашуча сказаць «не». Гэта важна, таму што мы часта не вызначаем сваіх межаў і таму не ведаем, дзе яны праходзяць(…) Можна таксама раней напрактыкаваць перабольшванне – уявіць сабе самае горшае, што можа з намі адбыцца падчас святочнай сустрэчы. Такім чынам, мы пераадольваем свой страх, і тады аказваецца, што ён не такі ўжо і вялікі», – запэўнівае псіхолаг Марта Кухарска-Хаўк.

PAP/аз

Музыка Сяржук Доўгушаў і псіхолаг Віялета Нікіцік прапануюць рэцэпт на добрыя Калядныя святы

23.12.2025 07:00
Адным з элементаў могуць стаць сямейныя рытуалы.