Беларуская Служба

Пяць месцаў адпачынку, якія стануць даражэйшымі для наведвання ў 2026 годзе з-за турыстычных падаткаў

06.01.2026 10:11
Сярод гэтых месцаў – папулярныя еўрапейскія гарады, такія як Барселона, і вядучыя азіяцкія напрамкі.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/stefan089

Некалькі папулярных месцаў адпачынку плануюць увесці новыя або павялічыць існуючыя турыстычныя падаткі ў 2026 годзе, што павялічыць кошт падарожжаў. Некаторыя рэгіёны спаганяюць плату з турыстаў, каб павялічыць даходы, фінансаваць мясцовыя паслугі або нават справіцца з перанаселенасцю. Новая Зеландыя, напрыклад, спаганяе турыстычны падатак для аховы навакольнага асяроддзя.

Некаторыя падаткі спаганяюцца ў якасці ўязной платы, а іншыя дадаюцца да кошту пражывання. Незалежна ад формы, яны ўсё часцей уводзяцца як спосаб барацьбы з празмерным турызмам і кампенсацыі негатыўнага ўплыву турыстаў на папулярныя месцы.

Эдынбург, першы горад у Шатландыі, які ўводзіць турыстычны падатак, будзе спаганяць 5% збору з кошту пражывання за першыя пяць начэй пражывання. Гарадскі савет Эдынбурга абвясціў, што падатак накіраваны на збор сродкаў для «падтрымання статусу Эдынбурга як аднаго з найвялікшых культурных і старажытных гарадоў свету». Летнія фестывалі Эдынбурга штогод прыцягваюць мільёны турыстаў.

Турысты любяць Кіёта за яго старажытныя храмы, пагады і кветкі сакуры. Аднак з пачатку наступнага года пражыванне ў японскім горадзе стане даражэйшым. Падатак разлічваецца ў залежнасці ад кошту пражывання за ноч.

Барселона – адзін з самых наведвальных гарадоў Еўропы, вядомы сваёй выдатнай архітэктурай і гарадскімі пляжамі.

Турысты, якія спыняюцца ў пяцізоркавых гатэлях і іншых раскошных месцах пражывання ў горадзе, у цяперашні час плацяць рэгіянальны турыстычны падатак у памеры 3,50 еўра за ноч. Аднак, згодна з перагледжаным падатковым заканадаўствам Каталоніі, гэты рэгіянальны падатак на раскошнае пражыванне ў Барселоне павінен быць падвоены да 7 еўра. Гэтая мера прынята на фоне ўзмацнення антытурыстычных настрояў у Іспаніі.

Тайланд уводзіць уязны ўзнос у памеры 8 еўра для турыстаў, якія прыбываюць паветраным транспартам, і палову гэтай сумы для тых, хто прыбывае па сушы або моры. Міжнародны турызм доўгі час быў асновай тайскай эканомікі, прыцягваючы наведвальнікаў да храмаў, астравоў і да прагулак на сланах.

Нарвежскі ўрад увёў закон, які дае муніцыпалітэтам магчымасць спаганяць 3% падатак на турыстычнае пражыванне.

onet.pl/ав