Калядаў чакаюць усе – старэйшыя і малодшыя. Чаму Свята Божага Нараджэння выклікае такі радасны настрой і ўспамін дзяцінства? Што з'яўляецца самым важным у калядным святкаванні? Пра гэта Анна Пятроўская гутарыць з айцом Андрэем Кузьмой і Сержуком Доўгушавым.
Праваслаўныя вернікі святкуюць Раство Хрыстова. Гэта адно з 12-ці вялікіх святаў у царкоўным календары, называнае таксама зімовай Пасхай. Святкаванню папярэднічаў 40-дзённы пост, які пачаўся 28 лістапада ў дзень памяці апостала Піліпа. Са сталом сустракаецца ўся сямʼя, у цэрквах гучаць калядныя спевы, а па вуліцах гарадоў і вёсак ходзяць калядоўшчыкі.
Каляды – свята сямейнае, аб’ядноўвае за сталом усіх родных і блізкіх. Аднак самае важнае гэта тое, што нараджаецца Бог.
- Каляды гэта свята, дзе мы літургічна ўзгадваем нараджэнне Хрыста, якое мела месца ў Віфліееме больш за дзве тысячы гадоў таму назад. Хрыстос нарадзіўся для таго, каб потым сваімі добрымі ўчынкамі мы змянілі сябе, змянілі людзей і свет, таму ў гэтай святочнай атмасферы нельга забываць пра духоўную падрыхтоўку да Калядаў, – гаворыць айцец Андрэй Кузьма.
Зімовыя святы былі і застаюцца аднымі з самых галоўных у беларускім календары. Гэта час поўны радасці, падарункаў, сямейных сустрэч, духоўнага цяпла і калядоўшчыкаў.
Анна Пятроўская
слухайце аўдыё