Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Беластоку адзначае ў гэтым годзе юбілей - 70-годдзе існавання. Гэта адна з найстарэйшых беларускіх арганізацый у Польшчы. Дзейнасць БГКТ на працягу шматлікіх гадоў засяроджваецца на падтрымцы музычных і танцавальных калектываў. Клапоціцца арганізацыя і пра моладзь, родную мову, выдае Беларускі каляндар.
Адразу пасля калядных свят у дзейнасці БГКТ пачынаецца агляд калядных калектываў «Гвязда і Калядка», а пасля ўжо раённыя адборы Фестывалю «Беларуская Песня», — распавядае старшыня БГКТ Васіль Сегень.
- Звычайна наш каляндарны год пачынаецца аглядам «Гвязда і калядка». Мы спецыяльна пакідаем у назове «гвязда», а не «зорка» ці неяк інакш. Гэта падкрэслівае традыцыю калядавання, у тым ліку ў нас, на Падляшшы. Гэты агляд мы праводзім ужо каля 30 гадоў, сёлета ён адбудзецца 11 студзеня, у нядзелю. Запрашаем да ўдзелу!
Анна Пятроўская
Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле