Маштаб продажу алкагольных напояў звужаецца, у той час як продаж безалкагольнага піва і віна расце, – чытаем у выданні Rzeczpospolita. Рынак безалкагольных напояў ужо ацэньваецца ў 2 мільярды злотых.
Продажы традыцыйных алкагольных напояў за апошнія 12 месяцаў знізіліся: на 1,7% паводле кошту і на 5,2% паводле аб'ёму, аб чым сведчаць дадзеныя даследчай фірмы NielsenIQ, з якімі Rzeczpospolita азнаёмілася першай.
«Але безалкагольныя варыянты не паддаюцца агульным тэндэнцыям», — сказала газеце Ганна Вагнер з NielsenIQ. Іх продаж за апошні год павялічыўся на 4,8% - да 2 мільярдаў злотых.
Па словах эксперта па рынку віна Томаша Патшэбоўскага, на гэта ўплывае, у прыватнасці, змена пакаленняў, рост свядомасці здаровага ладу жыцця, інвестыцыі ў новыя вытворчыя тэхналогіі і рост асартыменту гэтай прапановы ў крамах і рэстаранах. Сёння спажыўцы ставяцца да безалкагольных прадуктаў як да рэальнай альтэрнатывы алкагольным напоям падчас розных імпрэз, — дадае ён.
Паводле слоў Патрыцыі Каміньскай, прадстаўніцы сеткі крам Netto, папулярнасць безалкагольных напояў будзе расці.
нг