«Перасяленцы ці ўцекачы» - так гучыць загаловак кніжкі, якая на днях выйшла з друку. Апісвае яна лёсы тых беларусаў, якія былі пераселеныя з Польшчы ў Беларусь у гадах 1944-48. Спярша трагічныя гісторыі людзей, якія сабраў журналіст Сяргей Чыгрын, друкаваліся ў Тыднёвіку беларусаў у Польшчы «Ніва». Зараз кніжка з'явілася на польскай мове, каб гэтую тэму наблізіць польскаму чытачу. Пра польскае выданне кнігі аўтарства Сяргея Чыгрына гаворыць выдавец ды дырэктар Цэнтра Беларускай Культуры ў Беластоку Анатоль Вап.
«Гэта пераклад кніжкі, якую выдала ў мінулым годзе праграмная рада тыднёвіка «Ніва». Наша кніжка трохі перарэдагавана, дабавілі мы трошкі больш фотаздымкаў, у іншым графічным апрацаванні. І гэта вельмі важная кніжка. Бо гэта першая кніга ў польскай літаратуры, якая апавядае гэтыя сумныя падзеі ў нашай гісторыі пра прымусовае часта перасяленне беларусаў у Савецкі Саюз, у Беларускую Рэспубліку».
Слухайце далучаны гукавы файл
Анна Пятроўская