Беларуская Служба

Дзень бабулі 21 студзеня: хто з польскіх акторак стаў бабуляй у самым маладым узросце

21.01.2026 16:56
Анна Палка стала бабуляй у 34 гады.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Pixabay.com/tookapic

21 студзеня ў Польшчы адзначаюць Дзень бабулі. З гэтае нагоды выданне Super Express паведамляе, хто сярод зорак шоў-бізнесу або медыяў стаў бабуляй у самым маладым узросце.

Напрыклад, Анна Палка, якая здымалася ў серыяле «W11 – Wydział Śledczy (Следчы аддзел)», стала бабуляй у 34 гады. Яна, бадай, самая маладая бабуля ў польскім шоу-бізнэсе. Вядома, што яе дачка нарадзіла дзіця ў 17 гадоў. «Так атрымалася, што я закахалася ў свайго мужа Пятра ў раннім узросце і нарадзіла сваю любімую дачку, якая таксама даволі рана стала маці», — казала Анна  нейкі час таму ў інтэрв'ю «Gazeta Krakowska».

Цікава тое, што самая маладая бабуля сярод зорак шоў-бізнесу на самой справе зусім не акторка, а паліцыянтка па прафесіі. Яна працавала ў паліцыі, так што праца над серыялам была для яе якбы працягам прафесійнай дзейнасці. А пасля завяршэння працы над серыялам «W11» былая паліцэйская выйшла на пенсію і вырашыла балатавацца ў гмінную раду Бабіцэ. У выніку, стала дэпутатам.

Актрыса Гражына Шапалоўска стала бабуляй ва ўзросце 47 гадоў. Яе ўнучка Караліна, якой зараз 26 гадоў, скончыла акцёрскі факультэт Варшаўскай кінашколы.

Агата Млынарска таксама сярод самых маладых бабуль. Журналістка ўпершыню стала бабуляй ва ўзросце 46 гадоў. У інтэрв'ю яна прызналася, што ўнучкі не звяртаюцца да яе «бабуля», а называюць проста «Бібі».

нг