Беларуская Служба

Эксперт: Расія ператварыла квітнеючы Данецк у горад без вады і каналізацыі

26.01.2026 16:00
У расіян на акупаваных тэрыторыях ёсць пэўныя кропкі цікавасці. У гарадах, якія не ў інтарэсах расейцаў, нічога няма, кажа дырэктар Цэнтру вывучэння акупацыі і былы дарадца мэра Марыупалю Пётр Андрушэнка.
Аўдыё
  • Экспрет пра ўмовы жыцця на каупаваных Расіяй украінскаіх тэрыторыях
Ілюстрацыйнае фотаAA/ABACA PAP/EPA

З 2014-га года Расія вядзе вайну за Данбас. За гэты час расійская армія захапіла амаль 20% тэрыторыі Украіны. Пад акупацыяй пражывае каля 3, 5 мільёнаў украінцаў. З моманту ўварвання акупаваныя тэрыторыі страцілі прыкладна палову насельніцтва. Развітыя гарады або перасталі існаваць, або сутыкаюцца з мноствам сур'ёзных праблем, як адсутнасць вады і медычнай апекі.

Да вайны Данецк лічыўся адным з найбольш мадэрнізаваных гарадоў Украіны. Што туды прынёс рускі свет? Прапаганда паказваюць, як расіяне адбудоўваюць дамы, але ёсць мноства людзей, якія скардязцца на падман з кватэрамі ды адустнасць вады. Калі паглядзець на ўмовы жыцця, што адбылося за гэтыя гады на акупаванай тэрыторыі? Пра гэта мы паразмаўлялі з дырэктарам Цэнтру вывучэння акупацыі і былым дарадцам мэра Марыупалю Пётрам Андрушэнкам.

— Я паспрабую максімальна хутка адказаць, прыводзячы яскравы прыклад. Данецк у 2012 годзе разам з Польшчай праводзіў Чэмпіянат Еўропы па футболе. Вялізарны стадыён «Данбас Арэна», квітнеючы горад, дзе жыло больш за мільён чалавек, прыехала некалькі мільёнаў турыстаў. Гэта быў сучасны еўрапейскі горад, самы мадэрны на той час ва Украіне. Данецк быў просты топ. Цяпер жа там людзі, якія сустракалі гасцей на чэмпіянаце Еўропы, змушаныя, замест унітаза ўвесь час карыстацца пластыкавымі пакетамі для таго, каб свае экскрыменты кожны дзень выносіць і выкідваць у смецце, бо ў іх няма вады, перабой з пастаўкамі электраэнергіі, медычны калапс і так далей.

Такая сітуацыя толькі ў адным горадзе ці на ўсёй акупаванай тэрыторыі?

— З вадой сітуацыя апафеозная ў Данецку, Макееўцы і Горлаўцы. У Марыупалі пакуль лепш, там вада раз на 2 дні на 4 гадзіны. Можна яшчэ сказаць, што напоўненасць медперсаналам у шпіталях усяго 30-35 працэнтаў па ўсіх акупаваных тэрыторыях. Няма вузкіх спецыялістаў. Калі ў цябе штосьці крыху больш, чым банальны вірус, грып, рэспіратурнае захворванне, можаш лічыць, што ў цябе ёсць толькі дарога на могілкі.

Ці адбываецца засяленне: туды вяртаюцца ўкраінцы, ці з самой Расіі нехта прыязджае?

— Дзе як, тэрыторыі розныя. У той жа Марыупаль расіяне едуць. Іх туды прыцягваюць, але так, каб некага прывезлі і рассялілі, – такога няма. У расіян на акупаваных тэрыторыях ёсць пэўныя кропкі цікавасці. Яны ўжо абсалютна зразумелыя. Гэта Луганск, Марыупаль, Бярдзянск, Мелітопаль, і ў Херсонскай вобласці Генічынск, бо там ёсць парты і лагістыка. Гэта кропка цікавасці расейцаў, яна прывязана да ваеннай лагістыкі і цывільнай, якая дае магчымасці здабыцця карысных выкапняў і вывазу іх, так бы мовіць каланіяльнае пірацтва. Данецк, Макееўка, Горлаўка, Валнаваха не ў зоне інтарэсаў расіян, таксама як і Новая Кахоўка на Херсоншчыне. Гарады, якія не ў інтарэсах расейцаў, там нічога няма, расіяне туды не едуць, іх туды не прывабліваюць. У тых жа месцах, якія цікавыя расіянамі дзейнічаюць праграмы забудовы, таннай іпатэкі, ёсць праца, рэклама ідзе. Іх спрабуюць зазываць і калі браць па суадносіны рускага і ўкраінскага насельніцтва ў Мелітопалі, Марыупалю складаюць сёння 50 на 50.


Прымусова не прывозіць, там працуюць сістэма стымулай, кажа эксперт.

— Расіяне гуляюць на нізкай мабільнасці і дрэннай сітуацыі з рассяленнем на тэрыторыі Расіі, дзе нават у вялікіх гарадаз людзі да гэтага часу жывуць па 3-4 пакаленні ў 2-пакаёвай кватэры. У Савецкім Саюзе я так жыў. Ва Украіне такога практычна не існуе на сёньняшні дзень. Ёсць рынак нерухомасці. Нармальны, даступны. Ёсць магчымасць зарабіць. Ёсць арэнда. У Маскве і ў Санкт-Пецярбургу яны жывуць як раней, а тут ім прапануюць іпатэку 2% на 30 год і 10% першы ўзнос. Рэзервуюць працу з нармальным заробкам. Распавядаюць, як тут усё выдатна, што ёсць мора, сонца. Народ прыязджае.

Што адбываецца з украінцамі, якія там засталіся? Бачыў у тэлеграм-каналах скаргі, што кватэры забіраюць.

— Гэта само сабой. Забіраюць і не даюць. Усё гэта прысутнічае, больш за тое масава. Лічбы скажуць лепш за ўсё. На сённяшні дзень у Марыупалі прыкладна 180-200 тысяч людзей. Дакладней 100 тысяч людзей і яшчэ 80 тысяч нелюдзей – рускіх. Гэта цывільнае насельніцтва, без вайскоўцаў. З гэтых 100 тысяч 22 тысячы чалавек не маюць жытла, бо дамы разбураныя вайной і знесеныя бульдозерамі. Ім нічога не даюць. У Марыупалі дэмантавана прыкладна 500 шматкватэрных дамоў. Гэта прыкладна 37 тысяч кватэр, якія проста перасталі існаваць. За гэты час расіяне пабудавалі і паабяцалі перадаць 5500 кватэр у якасці кампенсацыі. З іх засялілі 4700 кватэр і на гэтым выдачу закрылі. 37 тысяч знішчылі, а вярнулі ў якасці кампенсацыі 4700. Фактычна 10%. Вось такая гісторыя, чыстая матэматыка.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч