Беларуская Служба

Балоты — гэта не толькі важныя прыродныя экасістэмы, але і жывая частка культурнай і гістарычнай спадчыны

02.02.2026 15:06
Штогод 2 лютага адзначаецца Сусветны дзень балот, у дзень падпісання Рамсарскай канвенцыі ў 1971 годзе.
Ілюстрацыйнае фотаPolskie Radio dla Zagranicy/Uladzimir Zuyeu

Гэты дзень прысвечаны павышэнню свядомасці што да каштоўнасці і важнасці водна-балотных тэрыторый для чалавецтва і планеты. Сусветны дзень балот. Традыцыйнае святкаванне прайшло на біялагічным факультэце Варшаўскага Універсітэта, дзе пабываў эколаг Уладзімір Зуеў.

У 2026 годзе Сусветны дзень балот быў прысвечаны тэме «Балоты і традыцыйныя веды: святкаванне культурнай спадчыны».

Балоты — гэта не толькі важныя прыродныя экасістэмы, але і жывая частка культурнай і гістарычнай спадчыны. На працягу стагоддзяў людзі, што жылі побач з балотамі, выпрацоўвалі ўстойлівыя формы гаспадарання, перадавалі веды пра прыроду, ваду, расліны і жывёл з пакалення ў пакаленне. Гэтыя традыцыйныя веды і сёння маюць вялікае значэнне для захавання біяразнастайнасці, адаптацыі да кліматычных змен і аднаўлення экасістэм.

Сучасныя выклікі — асушэнне, змяненне клімату, страта культурных ландшафтаў — патрабуюць аб’яднання навуковых падыходаў і традыцыйных ведаў мясцовых супольнасцяў.І ў гэтым годзе яго значэнне - падкрэсліць ролю традыцыйных ведаў і культурнай спадчыны ў захаванні і ўстойлівым выкарыстанні балот.

Што азначае на практыцы сучасная ахова балот? На гэтае пытанне і адказвалі падчас ужо стаўшага традыцыйным святкавання гэтага дня сябры і валанцёры Цэнтра аховы водна-балотных угоддзяў, які прайшоў на біялагічным факультэце UW. Падчас святкавання былі прэзентаваны даклады навукоўцаў і практыкаў.  Адным з выступрўцаў быў вядомы беларускі навуковец, які займаўся аднаўленнем балот у Белавежскай пушчы Віктар Фенчук, а цяпер прадстаўнік Франкфуртскага Заалагічнага Таварыства

Адмыслоўца падкрэсліў, што ў нашыя дні ахова балот – гэта перш за ўсё прызнанне ведаў мясцовых і карэнных супольнасцяў пра балоты - збор ягад, лекавых раслін, рамёствы. аказ, што традыцыйныя практыкі часта спрыяюць ахове біяразнастайнасці і адаптацыі да кліматычных змен.Захаванне культурных ландшафтаў, звычаяў і мовы, звязаных з балотамі. Аб’яднанне навуковых і традыцыйных падыходаў у палітыцы і кіраванні прыродай.

Віктар Фенчук распавёў, што ад першапачатковага балотнага багацця Беларусі ў выніку меліярацыі засталося толькі 4% і таму востра стаіць праблема аднаўлення балот.

Рэалізацыя такіх праектаў звязана з вялікімі фінансавымі сродкамі і неабходнасцю часу. Але вырашэнне гэтай праблемы дазваляе зменьшыць скруткі зменаў клімату і аднавіць традыцыйную гаспадарку. 

Уз/юл