Беларуская Служба

На Зімовай алімпіядзе Польшча актыўна папулярызуе нацыянальны турызм

08.02.2026 10:02
Паводле падлікаў арганізатараў, у Мілан і Карціну-д'Ампецца прыедзе каля двух мільёнаў заўзятараў і трох мільёнаў турыстаў.
Аўдыё
  • На Зімовай алімпіядзе Польшча актыўна папулярызуе нацыянальны турызм
      -,
Алімпійскія кольцы на цэнтральнай плошчы ў Корціна-д'Ампецца, ІталіяPAP/EPA/YONHAP

Зімовыя алімпійскія гульні – гэта не толькі спартыўныя спаборніцтвы. Гэта магчымасць папулярызаваць нацыянальны турызм, што ў Італіі будзе рабіць Польшча.

Алімпійскія гульні ў Мілане-Карціне-д'Ампецца распачаліся 6 лютага і будуць працягвацца да 22 лютага. Гэта выдатная магчымасць прасоўваць польскі турызм, што будзе рабіць Польская турыстычная арганізацыя.

Віцэ-старшыня Польскай турыстычнай арганізацыі Малгажата Вільк-Гжыўна расказвае, што, паводле падлікаў арганізатараў, у Мілан прыедзе каля 2 мільёнаў заўзятараў і 3 мільёнаў турыстаў. Неабходна выкарыстаць гэты патэнцыял.

- Мы, як Польская турыстычная арганізацыя, запланавалі комплексную, шматканальную, доўгатэрміновую, можна сказаць, папулярызацыйную кампанію ў гарадской прасторы, у прыватнасці, у Мілане на ключавым кірмашы BIT, і ў лічбавых медыя.

Па ўсім горадзе рэалізоўваецца інтэнсіўная вулічная кампанія. У нас ёсць рэклама ў міланскім метро, персаналізаваны трамвай, на гарадскіх аўтобусах размешчаны брэндавыя слоганы і выявы з Польшчы. Гэта азначае, што мы, як Польшча, проста ўпісаліся і мы бачныя, можна сказаць, у штодзённым рытме горада. Мы будзем даносіць інфармацыю пра прывабнасць Польшчы да жыхароў Мілана, а таксама, вядома, да турыстаў, якія прыязджаюць на Алімпіяду і суправаджальныя мерапрыемствы.

Кампанія будзе праходзіць сем дзён у метро падчас кірмашу, а ў трамваях і аўтобусах – 28 дзён. 123 носьбіты інфармацыі ахопяць больш за 15 мільёнаў чалавек. Акрамя таго, што Польшча будзе заўважальная на вонкавай рэкламе ў гарадской прасторы, ідзе шырокая анлайн-кампанія, у першую чаргу, у сацыяльных сетках.

- Тут мы прасоўваем польскую прыроду, польскі актыўны турызм, польскую гастраномію і, вядома ж, нашы гарады і культуру, якія з'яўляюцца галоўнымі прыярытэтамі для замежных наведвальнікаў. Польскія традыцыі, а таксама гэтак званы турызм slow і прапановы па аздараўленні.

Польшча ў цяперашні час уваходзіць у дваццатку самых прывабных турыстычных напрамкаў у свеце. Турыстычны паток у Польшчы таксама дасягае амаль 80 мільёнаў турыстаў, як айчынных, так і замежных. Кампанія падчас Алімпійскіх гульняў у Італіі скіраваная на тое, каб палепшыць вынік па прыцягненні замежных турыстаў у краіну.

- Унутраныя турысты складаюць большасць – 75%. Гэта значыць, што мы, палякі, складаем каля 60 мільёнаў з гэтага турыстычнага патоку. Што тычыцца замежных турыстаў, то штогод у Польшчу прыязджаюць каля 20 мільёнаў замежнікаў. І гэта, як лёгка падлічыць, складае прыкладна 25% ад агульнага турыстычнага патоку. Большасць гэтых замежных турыстаў – 40% – спыняюцца ў гатэлях. Некаторыя спыняюцца ў сваякоў і сяброў, некаторыя ў агратурыстычных сядзібах, але большасць з іх у гатэлях.

Польская турыстычная арганізацыя правяла апытання сярод замежных наведвальнікаў на тэму таго, што найбольш іх прыцягвае ў Польшчу?

- Аказваецца, што самае галоўнае – гэта культурны патэнцыял, асабліва патэнцыял буйных гарадоў. Так, Кракаў прыцягвае, Варшава, вядома, Гданьск, Познань і Уроцлаў. Але таксама і сучасная інфраструктура. У нас адна з самых сучасных, калі не самая сучасная, гасцінічная інфраструктура ў Еўропе. І гэта значна спрыяе развіццю турызму. У нас таксама выдатная інфраструктура для правядзення канферэнцый і навучання.

Такім чынам, гэта выдатна падыходзіць для дзелавых турыстаў. Усе гэтыя сучасныя гатэлі, кангрэс- і канферэнц-цэнтры былі пабудаваны ў значнай ступені дзякуючы сродкам ЕС. Былі пабудаваныя альбо новыя абʼекты, альбо мадэрнізаваны, і менавіта гэта робіць польскую інфраструктуру такой добрай.

Але што яшчэ вельмі важна, дык гэта кухня. Польшча вядомая сваёй выдатнай ежай, гэта, безумоўна, прываблівае. У нас таксама, вядома, ёсць цудоўныя прыродныя рэсурсы, якія дазваляюць развіваць устойлівы турызм, так званы рэгенератыўны турызм. Балтыйскае мора зараз стала такім хітом. Бо можна сказаць, што з-за змены клімату гэта новае Міжземнаморʼе. І, нарэшце, польскія спа- і велнес-курорты таксама прывабліваюць, прапаноўваючы амаладжальныя, касметычныя і, вядома ж, лячэбныя працэдуры. Гэта таксама тое, што прыцягвае замежных турыстаў.

Гэта ў асноўным турысты з Еўропы. Тройку першых месцаў па колькасці замежных турыстаў займаюць немцы, украінцы і брытанцы. На чацвёртым месцы – турысты з ЗША. На пятым – чэхі. За апошні год значна павялічылася іх колькасць, ажно на 17%, разам з італьянцамі, іспанцамі і французамі.

ав

слухайце аўдыё