Беларуская Служба

Як справіцца з міграцыяй у сталым узросце? Як дапамагчы людзям на аснове свайго вопыту эмігранта?

16.02.2026 15:25
Пра гэта можна было даведацца ў Беластоку падчас прэзентацыі кніжкі Андрэя Эзерына "Ген мігранта. Пачатак". 
Аўдыё
  • Кніга Андрэя Эзерына "Ген мігранта. Пачатак".
    . .
Кніга Андрэя Эзерына "Ген мігранта. Пачатак". Фота: Анна Пятроўская / БСПР

Камунікацыйны кансультант і аўтар сацыяльных праектаў Андрэй Эзерын дэбютаваў у якасці пісьменніка. У Беластоку ён сустрэўся з беларускімі мігрантамі, якім распавядаў пра сваю кніжку «Ген мігранта. Пачатак».


Прэзентацыя кнігі Андрэя Эзерына "Ген мігранта. Пачатак". Прэзентацыя кнігі Андрэя Эзерына "Ген мігранта. Пачатак".

У кнізе аўтар прадстаўляе практычныя рэкамендацыі для беларусаў-эмігрантаў сталага ўзросту. 

- Кніга напісана для шырокай аўдыторыі. "Ген мігранта. Пачатак" — гэта інструмент, кансультацыі ў мастацкай форме. Я ўжо маю пэўны досвед, разуменне, як дапамагаць чалавеку. Я разглядаю нейкія інструменты, якія мне ў свой час памаглі, усё гэта прааналізаваў і сёння хачу, каб людзі ведалі, пра тое, што мне дапамагло, - падкрэслівае аўтар. 

У кнізе чытач знойдзе «25 кароткіх гісторый, аб выкліках, з якімі сутыкаецца чалавек, які адважыўся на пераезд у іншую краіну ў немаладым узросце. Кніга мае значок «45+», але, як адзначае аўтар, яе варта чытаць і маладзейшым людзям. Аўтар таксама плануе працяг кніжкі, з расповедамі чытачоў, якія дзеляцца сваім вопытам.  

Слухайце поўную гутарку ў далучаным гукавым файле

Анна Пятроўская