Беларуская Служба

Дэпутаткі варшаўскага раёна Жалібаж змагаюцца супраць мяса

27.02.2026 12:19
Яны патрабуюць, каб стравы на мерапрыемствах, арганізаваных раённым упраўленнем Жалібожа, былі вегетарыянскімі, паведамляецца на сайце Życie Warszawy.
Вегетарыянскія стравыShutterstock/Ground Picture

Дэпутаткіы Барбара Енджэйчык і Ганна Краснадэмбска з асацыяцыі «Miasto Jest Nasze» звярнуліся з просьбай аб увядзенні такога вырашэння да раённай управы.

Яны тлумачаць, што адным з рэкамендаваных і распаўсюджаных рашэнняў у еўрапейскіх гарадах з'яўляецца прасоўванне расліннай дыеты ў дзяржаўных установах з-за яе менш шкоднага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, у тым ліку зніжэння выкідаў парніковых газаў, спажывання вады і выкарыстання сельскагаспадарчых зямель у параўнанні з дыетай на аснове прадуктаў жывёльнага паходжання, а таксама меншых выдаткаў на арганізацыю прыёмаў, бо вегетарыянскія стравы звычайна каштуюць танней за мясныя.

Дэпутаткі таксама падкрэсліваюць важнасць развіцця праэкалагічных поглядаў сярод жыхароў і супрацоўнікаў дзяржаўнай адміністрацыі.

У адказ старшыня раёна управы Жалібожа Рэната Казлоўска тлумачыць, што палітыка горада падтрымлівае экалагічныя рашэнні, але не можа прымяняць палітыку выключэння. Старшыня падкрэсліла, што раён укараняе шматлікія стандарты «зялёнага парадку», у тым ліку эканоміі энергіі, скарачэння выкарыстання пластыку, прасоўвання дзейнасці з нізкім узроўнем выкідаў, павелічэння долі гарадской зелені і ўтрымання вады.

Казлоўская выказалася супраць увядзення аднастайных рашэнняў ва ўсіх сферах дзейнасці раённай управы.

«Згодна з чаканнямі жыхароў/удзельнікаў мерапрыемстваў, пачастунак, напрыклад, падчас «святочных сустрэч», мусіць супадаць з традыцыйнымі стравамі, якія палякі рыхтуюць на Каляды і на Вялікдзень», – нагадала старшыня раёна Жалібаж.

Яна таксама адзначыла, што раённая ўправа Жалібожа абавязана выконваць прынцыпы добрасумленнай канкурэнцыі.

«Увядзенне абавязковага выключна вегетарыянскага харчавання можа супярэчыць гэтым правілам». Яна таксама адзначыла, што аналіз рынку паказвае, што ў канчатковым выніку цана вегетарыянскага пачастунку не заўсёды будзе ніжэйшай, чым у іншых меню», – адказала дэпутаткам старшыня Казлоўская.

Życie Warszawy нагадала, што некаторыя гарады па ўсім свеце абмяжоўваюць спажыванне і рэкламу мяса, каб змагацца са змяненнем клімату і прасоўваць больш здаровую дыету.

Напрыклад, Амстэрдам уводзіць забарону на рэкламу мяса ў грамадскіх месцах з 1 мая 2026 года. Забарона будзе распаўсюджвацца на бігборды, аўтобусныя прыпынкі і станцыі метро.

Гарлем стаў першым горадам у свеце, які адмовіўся ад рэкламы мяса ў 2022 годзе, падобныя крокі зрабілі Гаага, Утрэхт, Лейдэн і іншыя галандскія гарады.

Тым часам Фларэнцыя стала першым італьянскім горадам, які забараніў рэкламу выкапнёвага паліва, і ўлады разглядаюць магчымасць распаўсюджвання забароны на мяса.

яс