Польская дзяржаўная чыгуначная пасажырская кампанія PKP Intercity паведаміла, што ў красавіку стартуе надзвычай цікавы праект: на некаторых маршрутах з'явіцца цягнік з рэтра-вагонамі і лакаматывамі.
Крыніца: X / Janusz Malinowski
Пасля месяцаў рэстаўрацыі вагонаў цягнік, які будзе перавозіць пасажыраў як паўстагоддзя таму, нарэшце выйдзе ў трасы.
Крыніца: X/Janusz Malinowski
Сярод гарадоў, дзе можна будзе ўбачыць рэтра-састаў, – Закапанэ і Кракаў.
Пакуль што PKP Intercity не раскрывае падрабязнасцяў праекту, але вядома, што вагоны будзе цягнуць лакаматыў EP05-23 з 1960-х гадоў аранжавага колеру, а самі вагоны з 1970-80-х гадоў будуць мець гістарычны зялёна-аліўкавы колер.
Унутраны антураж вагонаў – таксама ў стылі рэтра, з характэрнымі ў мінулым карычневымі сядзеннямі «ў шашачкі». Крыніца: PKP Intercity
Унутраны антураж вагонаў – таксама ў стылі рэтра, з характэрнымі ў мінулым карычневымі сядзеннямі «ў шашачкі». Цягнік будзе складацца з вагонаў першага і другога класаў ды вагона-рэстарана.
Гістарычны праект прымеркаваны да 25-годдзя пасажырскай кампаніі PKP Intercity і 100-годдзя Польскай дзяржаўнай чыгункі, якое адзначаецца сёлета.
вс