Беларуская Служба

Да 2050 года прыкладна кожны чацвёрты чалавек у свеце будзе жыць у Афрыцы

09.03.2026 11:46
Паводле прагнозаў ААН і UNICEF, насельніцтва кантынента можа вырасці да 2,4–2,5 мільярда чалавек. 
. , .
Ілюстрацыя. Афрыка, Танзанія. Фота: Shutterstock

Аднак паняцце «дэмаграфічны выбух» не цалкам дакладнае, бо дэмаграфічныя змены ў розных частках Афрыкі адбываюцца з рознай хуткасцю – чытаем у выданні Forsal.

У шэрагу краін Паўночнай Афрыкі нараджальнасць ужо блізкая да еўрапейскіх паказчыкаў. Напрыклад, у Марока яна складае каля 1,97 дзіцяці на жанчыну, а ў Тунісе — каля 1,83, што ніжэй за ўзровень простага ўзнаўлення пакаленняў.

У той жа час у краінах Афрыкі нараджальнасць зніжаецца павольней, і натуральны прырост застаецца высокім. Менавіта там чакаецца асноўны рост насельніцтва, што створыць выклікі для адукацыі, рынку працы і гарадской інфраструктуры.

Эксперты адзначаюць, што ў еўрапейскіх дыскусіях дэмаграфічны рост Афрыкі часта аўтаматычна звязваюць з міграцыяй. Аднак даследчыкі падкрэсліваюць: галоўным фактарам міграцыі часта становіцца попыт на працоўную сілу ў краінах прызначэння, а не толькі рост насельніцтва.

Пры гэтым сама Еўропа сутыкаецца з дэмаграфічным спадам: у Еўрасаюзе ў 2023 годзе нарадзілася 3,67 мільёна дзяцей — гэта самы нізкі паказчык за доўгі час.

У бліжэйшыя дзесяцігоддзі Афрыка стане адной з галоўных крыніц росту сусветнай працоўнай сілы. Значэнне кантынента ў эканоміцы і геапалітыцы будзе расці — пры ўмове, што краіны змогуць стварыць дастатковую колькасць працоўных месцаў і развіваць дзяржаўныя інстытуты.

нг