Беларуская Служба

Хірургі Інстытута анкалогіі ў Варшаве выдалілі пацыенту пухліну вагой у 20 кілаграмаў

18.03.2026 12:38
Лячэнне вялікіх злаякасных пухлін, асабліва звязаных з рэдкімі захворваннямі, павінна адбывацца ў спецыялізаваных рэферэнс-цэнтрах.
 .  .
Ілюстрацыйны здымак. Хірургічная аперацыя.Фота: Pixabay.com/Engin_Akyurt

Gazeta Wyborcza паведамляе пра аперацыю, якую правялі хірургі Нацыянальнага інстытута анкалогіі ў Варшаве. Яны выдалілі пацыенту пухліну вагой у 20 кілаграмаў. Пацыент хварэе на саркому, пухліна расла ў брушной поласці, але і пацыент, і лекары доўгі час не маглі яе распазнаць з-за празмернай вагі чалавека.

Пры нагодзе гэтай аперацыі анкалагічны хірург прафесар Пётр Руткоўскі нагадвае, што лячэнне вялікіх злаякасных пухлін, асабліва звязаных з рэдкімі захворваннямі, павінна адбывацца ў спецыялізаваных рэферэнс-цэнтрах, дзе пацыентамі займаюцца найлепш падрыхтаваныя спецыялісты.

Аперацыя, якой кіраваў прафесар Руткоўскі, прайшла без ускладнення. Лекар адзначае, што дадзеная пухліна мела незвычайна буйныя памеры, але, пры гэтым, яна была адной з некалькіх дзясяткаў падобных аперацый, праведзеных у цэнтры за апошнія месяцы.

Кожны год каманда хірургаў пад кіраўніцтвам прафесара Руткоўскага ў Нацыянальным інстытуце анкалогіі ў Варшаве праводзіць каля 35-40 падобных аперацый. Паводле гэтых параметраў, варшаўскі шпіталь апярэджвае толькі адна клініка ў Еўропе. Лекары выразаюць пухліны дыяметраў у 25-50 сантыметраў, а некаторыя нават маюць па 60-70 сантыметраў.

Па інфармацыі прафесара, у рэферэнс-цэнтрах ад саркомы вылечваюць каля двух трэціх пацыентаў. У горш падрыхтаваных клініках прагноз лячэння значна менш спрыяльны — нават на каля 25%.  

нг