Беларуская Служба

Тэрыторыя Польшчы павялічылася. Новае месца пачало прыцягваць турыстаў

25.03.2026 07:11
У інтэрнэце яно атрымала назву «новая тэрыторыя Польшчы», стаўшы славутым.
Пляж на польскім паўвостраве ХэльКрыніца: commons.wikimedia.org/Schlaier/CC BY 3.0

«Наша радзіма павялічылася» – з энтузіязмам пішуць у інтэрнэце палякі. Справа ў тым, што тэрыторыя Польшчы пашырылася за кошт намытага морам пяску на паўвостраве Хэль.

На самым ускрайку паўвострава з'явіўся вузкі пясчаны ўчастак. У інтэрнэце ён атрымаў назву «новая тэрыторыя Польшчы», стаўшы славутым месцам. Мясцовыя і турысты накіроўваюцца на пясчаны кавалак сушы, каб убачыць яго на ўласныя вочы. Вузкая каса даўжынёй у некалькі дзясяткаў метраў выступае ў мора, ствараючы эфектны фон для фота і відэа. У мінулыя выходныя гэтае месца наведвалі сотні людзей.

Геолагі і гідролагі зазначаюць, што такога роду пясчаныя косы і мысы – гэта звычайная зʼява на паўвостраве Хэль.

вс