Беларуская Служба

Інфармацыя пра зарплаты калег стане псіхалагічным шокам для супрацоўнікаў

07.04.2026 20:01
«Гэта не проста інфармацыя пра грошы. Яна вельмі хутка ператвараецца ў інфармацыю пра тое, колькі я каштую», – мяркуе бізнес-псіхолаг, прафесар Анджэй Фалькоўскі.
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

Увядзенне празрыстасці аплаты працы ў чэрвені стане псіхалагічным шокам для супрацоўнікаў, лічыць прафесар Анджэй Фалькоўскі. Паводле яго, параўнанне заробкаў можа прывесці да расчаравання і напружання, нават у доўгатэрміновай перспектыве. Між іншым, працаўнік будзе мець права на інфармацыю аб сярэдніх заробках людзей, якія выконваюць такую ж або падобную працу, піша эканамічны партал Money.

Бізнес-псіхолаг з Універсітэта SWPS у Варшаве, прафесар Анджэй Фалькоўскі гаворыць, што выяўленне адрозненняў можа прывесці да расчаравання, пачуцця несправядлівасці і нават зніжэння самаацэнкі.

— Гэта не проста інфармацыя пра грошы. Яна вельмі хутка ператвараецца ў інфармацыю пра тое, колькі я каштую, — падкрэсліў ён.

На яго думку, у пачатковы перыяд пасля ўвядзення празрыстасці заработнай платы можна чакаць канфліктаў і ціску на кіраўнікоў.

— Узнікнуць пытанні: чаму ён зарабляе больш? Гэта будзе цяжкі час для арганізацый, — адзначыў ён.

Адначасова Анджэй Фалькоўскі падкрэсліў, што змены могуць прынесці станоўчыя вынікі ў доўгатэрміновай перспектыве.

— Але спачатку мы сутыкаемся з цяжкім перыядам: канфлікты, эмоцыі і зніжэнне задаволенасці некаторых супрацоўнікаў, — падсумаваў бізнес-псіхолаг.

Money.pl/ав