Беларуская Служба

Ці надыходзіць канец паталогіі кароткатэрміновай арэнды жылля?

14.04.2026 17:56
Польшча — адна з апошніх краін ЕС, якая дагэтуль не ўпарадкавала гэтага пытання. 
       .
Скрынкі на ключы ад кватэр пад кароткатэрміновую здачу. Фота: Marek Kowalczyk/REPORTER

Ці наступае канец паталогіі кароткатэрміновай арэнды жылля — задаецца пытаннем «Forsal». У польскі парламент паступіў законапраект, які прадугледжвае рэгуляванне рынку, штрафы і магчымасць стварэння так званых «зон без Airbnb» (Airbn – платформа арэнды жылля). Ініцыятарам выступіла партыя «Польшча 2050», хоць паралельна над падобнымі рашэннямі працуе і Міністэрства спорту і турызму.

Польшча — адна з апошніх краін ЕС, якая дагэтуль не ўпарадкавала гэтага пытання. Паводле ўрадавых ацэнак, кароткатэрміновая арэнда ахоплівае каля 100 тысяч кватэр, у тым ліку ад 30 да 40 адсоткаў у шэрай зоне. У такіх гарадах, як Кракаў, Варшава ці Сопат, жыхары скардзяцца, што нават некалькі кватэр у доме, здадзеных «на суткі», паралізуюць жыццё суседзяў і змяняюць характар цэлых раёнаў.

Праект прадугледжвае стварэнне цэнтральнага рэестра турыстычных аб’ектаў. Без унясення ў яго нельга будзе размяшчаць аб’явы — у тым ліку на платформах накшталт Airbnb ці Booking. За парушэнні пагражае штраф да 50 тысяч злотых — як для ўласнікаў, так і для саміх платформаў. Аб’ект змогуць выключыць з рэестра пасля трох зафіксаваных парушэнняў.

Шырокія паўнамоцтвы атрымаюць гміны. Яны змогуць уводзіць зоны, дзе кароткатэрміновая арэнда будзе забаронена, а таксама вызначаць ліміт дзён арэнды на год і дадатковыя патрабаванні правіл бяспекі.

нг