Тэорыі пра «містыфікацыю» і «браняваную бярозу», якія гадамі распаўсюджваў арцыбіскуп Ендрашэўскі, былі эфектыўна заблакаваныя новым кракаўскім кардыналам, піша «Newsweek».
Аднак найбольш «пакрыўджаным» у гэтым выпадку будзе адчуваць сябе не папярэдні кракаўскі іерарх арцыбіскуп Ендрашэўскі, а старшыня парты ПіС Яраслаў Качыньскі, для якога помста за брата стала сапраўднай пажыццёвай апантанасцю. 16-я гадавіна смаленскай катастрофы ў саборы на кракаўскім замку Вавель прайшла, нібыта, зусім на іншай мове.
— Мы молімся за ўсіх, хто загінуў у катастрофе», — сказаў у сваёй пропаведзі кардынал Гжэгаж Рысь.
Гэта мова Евангелля, а не грубая палітыка і ўвекавечанне тэорый змовы супраць прэзідэнта Яраслава Качыньскага, якую прасоўваў і даказваў старшыня сеймавай камісіі Антоні Мацярэвіч. Арцыбіскуп Марэк Ендрашэўскі гадамі падтрымліваў рыторыку пакушэння на польскі самалёт пад Смаленскам у 2010 г.
Пропаведзь кардынала Рыся выразна паказала, што найвялікшай трагедыяй была не авіякатастрофа з 96 людзьмі на борце. Значна большай трагедыяй стала тое, што адбылося пасля катастрофы: падзел польскага грамадства, падбухтораны палітыкамі, у якім трагічную ролю адыграла рыма-каталіцкая царква ў Польшчы.
Новы мітрапаліт Кракаўскі імкнецца гэта змяніць.
У сваіх заявах іерарх неаднаразова згадваў катастрофу 10 красавіка 2010 года, пераконваючы палякаў, што «ніхто са здаровым сэнсам не паверыць, што бяроза можа адарваць крыло вялікага самалёта», і казаў, што палякі гадамі слухаюць пра «смаленскую хлусню».
Сёння «праўда пра Смаленск» не з'яўляецца найважнейшым пытаннем для кракаўскага іерарха. Кардынал Рысь выразна паказаў, што даўно пара пахаваць гэтую палітычную спрэчку, бо яна ні да чаго добрага не вядзе.
Гэта яшчэ адно сведчанне таго, што новы мітрапаліт пазбаўляецца шкоднай спадчыны свайго папярэдніка.
яс