Беларуская Служба

17 тысяч валуноў – маўклівых сведкаў гісторыі, ахоўваюць памяць ахвяр Халакосту ў лагеры смерці «Трэблінка» (ФОТА)

19.04.2026 07:01
Пра памяць аб ахвярах паўстання ў Варшаўскім гета нагадваюць не толькі жоўтыя нарцысы, якія валанцёры раздаюць мінакам 19 красавіка.
Аўдыё
  • 19 красавіка ў Польшчы адзначаецца Дзень памяці ахвяр Халакосту і прадухілення злачынстваў супраць чалавечнасці
   ,  17 .
Вакол помніка размешчаныя валуны, якіх 17 тысяч. Музей «Трэблінка»Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

19 красавіка ў Польшчы адзначаецца Дзень памяці ахвяр Халакосту і прадухілення злачынстваў супраць чалавечнасці. У гэты дзень у 1943 годзе ў Варшаўскім гета пачалося паўстанне — найбуйнейшае ўзброенае выступленне габрэяў падчас Другой сусветнай вайны. Баі працягваліся да сярэдзіны траўня 1943 года і закончыліся канчатковай ліквідацыяй гета.

Месца, дзе калісьці знаходзіўся чыгуначны вакзал у Трэблінцы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Месца, дзе калісьці знаходзіўся чыгуначны вакзал у Трэблінцы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Немцы пад камандаваннем Юргена Штропа сістэматычна падпальвалі шматкватэрныя дамы – адзін за адным, каб выціснуць паўстанцаў з бункераў. Варшаўскае гета было знішчана дашчэнту, а паўстанне скончылася 16 траўня 1943 года сімвалічным падрывам немцамі Вялікай сінагогі ў Варшаве.

Макет былога нямецкага лагера. Выстава ў Музеі «Трэблінка». Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Макет былога нямецкага лагера. Выстава ў Музеі «Трэблінка». Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Большасць камандзіраў паўстання, у тым ліку Мардэхай Анелевіч (поль. Mordechaj Anielewicz), каб не здацца немцам, здзейснілі масавае самагубства ў бункеры, у якім яны хаваліся. У выніку баявых дзеянняў або пажараў загінулі каля 7 тысяч мірных жыхароў гета. Тыя, якія выжылі — каля 50 тысяч, былі дэпартаваныя ў лагеры смерці, у тым ліку ў «Трэблінку».

Які лёс чакаў іх там? Ці лепш ім было загінуць у гета, чым быць дэпартаваным у канцлагер?

Музеі «Трэблінка». Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей «Трэблінка». Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Ля распаложанай у 100 кіламетрах ад Варшавы вёсцы Трэблінка (поль. Treblinka) немцы заснавалі два лагеры, — нагадвае навуковы супрацоўнік адукацыйнага аддзела Музея «Трэблінка». Нямецкі нацысцкі лагер смерці і працоўны лагер (поль. Muzeum Treblinka. Niemiecki nazistowski obóz zagłady i obóz pracy (1941-1944)) Анна Рэмішэўска (Anna Remiszewska).

Музеі «Трэблінка». Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Жвіровы кар'ер. Музеі «Трэблінка». Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Першы з іх — працоўны лагер «Трэблінка І», дзейнічаў у 1941- 1944 гадах. Лагер смерці «Трэблінка II», быў заснаваны ў палове 1942 года і дзейнічаў да лістапада 1943 года.

— Гэта быў тыповы лагер смерці. Першы транспарт з Варшаўскага гета прыбыў сюды 23 ліпеня 1942 года. У той дзень было дастаўлена больш за сем тысяч габрэяў — грамадзян Польшчы. Штодзённая «квота» з Варшаўскага гета была ўстаноўлена на ўзроўні шасці тысяч чалавек. Апошні транспарт у лагер смерці прыбыў з Беластоцкага гета ў жніўні 1943 года, — кажа навуковы супрацоўнік.

Музеі «Трэблінка». Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей «Трэблінка». Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Пачаткова працоўны лагер «Трэблінка І» быў прызначаны выключна для палякаў — галоўным чынам навакольных фермераў, якія не выканалі абавязку па прадастаўленні нямецкім акупантам харчовых кантынгентаў. Пасля стварэння лагера смерці, у яго таксама адпраўляліся габрэі — рознага роду спецыялісты, якіх адабралі з транспартаў смерці.

— Паводле агульных ацэнак, у лагер смерці «Трэблінка ІІ» было адпраўлена і забіта 241 тысяча габрэяў з Варшаўскага гета. Агулам у канцлагеры былі забіты каля 900 тысяч чалавек — пераважна польскіх габрэяў, а таксама габрэяў з краін Заходняй Еўропы, — пералічвае навуковы супрацоўнік музея.

Выстава ў Музеі «Трэблінка». Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Выстава ў Музеі «Трэблінка». Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Найбольшы шанец на тое, каб выжыць у лагеры мелі здаровыя мужчыны, бо яны былі патрэбныя для працы. У сваю чаргу, жанчын, дзяцей і пажылых людзей немцы часта забівалі стрэлам у патыліцу неадкладна пасля прыбыцця на вакзал у «палявым шпіталі», каб яны не затрымлівалі маршу ў газавыя камеры.

— Калі гаворка пра жанчын, мы ведаем гісторыі дзвюх, якія выжылі ў «Трэблінцы». Гэта Соня Леўковіч (поль. Sonia Lewkowicz) і Браніслава Сукно (поль. Bronisława Sukno). Броня, якая прыбыла з Варшаўскага гета, спачатку працавала ў пральні, потым у кравецкай майстэрні і на кухні для ахоўнікаў. 2 жніўня 1943 года, калі ў лагеры ўспыхнула паўстанне, ёй удалося ўцячы і такім чынам яна выжыла, — распавядае спадарыня Анна.

Выстава ў Музеі «Трэблінка». Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Выстава ў Музеі «Трэблінка». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Паводле найноўшых даследаванняў, з канцлагера ўдалося збегчы каля тысячы чалавек, з якіх вайну перажылі прыкладна каля 10 працэнтаў. Мы ведаем прозвішчы 143 вязняў, якім удалося выжыць у «Трэблінцы ІІ».
Вязнямі працоўнага лагера «Трэблінка І» былі каля 20 тысяч чалавек, з якіх 10 тысяч былі забітыя або памерлі з-за ўмоваў, якія тут для іх былі створаны.

— Каб апісаць, якім было паўсядзённае жыццё ў «Трэблінцы», я пачну з лагера смерці. Тут зняволеныя таксама працавалі ў так званых рабочых групах. Яны займаліся, напрыклад, камуфляжам лагера смерці, бо яго існаванне ўтойвалася; працавалі на чыгуначным вакзале або ў зоне смерці. Была таксама група цырульнікаў, якія стрыглі валасы жанчынам перад смерцю. Затым гэтыя валасы выкарыстоўваліся ў вытворчасці матрацаў. У сваю чаргу, у працоўным лагеры даволі вялікая група вязняў працавала ў жвіровым кар’еры. Гэта былі, перш за ўсё, асобы без кваліфікацый або навакольныя фермеры. Яны працавалі па дзесяць гадзін з вельмі нізкімі харчовымі пайкамі. Вязням працоўнага лагера таксама даводзілася змагацца з голадам, цяжкай працай і рознымі інфекцыйнымі захворваннямі, якія іх забівалі, — нагадвае Анна Рэмішэўска.

Выстава ў Музеі «Трэблінка». Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Выстава ў Музеі «Трэблінка». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Ліквідацыя нямецкіх лагераў ля Трэблінкі пачалася з лагера смерці. Лагер «Трэблінка ІІ» быў ліквідаваны ў лістападзе 1943 года.

— У лістападзе лагер смерці быў ліквідаваны — тэрыторыя ўзараная, быў таксама засеяны лубін. Туды пасялілі нават аднаго з ахоўнікаў з сям'ёй, дзеля чаго адмыслова пабудавалі фермерскую сядзібу, быццам бы, лагера смерці тут ніколі не было. Усе сляды яго існавання былі паспяхова сцёртыя. У сваю чаргу працоўны лагер быў ліквідаваны ў 1944 годзе. Першай была ліквідавана «габрэйская» зона, а больш за 500 габрэйскіх вязняў былі расстраляныя ў суседнім лесе (23 ліпеня 1944 года). Крыху пазней была ліквідавана частка, дзе ўтрымліваліся палякі. У гэтым выпадку групу вязняў вызвалілі, а каля 20 чалавек пакінулі для ўпарадкавання тэрыторыі. Сярод іх былі, між іншым, сёстры Гануля і Бася Залескія (поль. Hania i Basia Zaleskie). Басю вызвалілі, а Ганулю пакінулі ў групе для ўборкі лагера і на канец усіх іх расстралялі, — расказвае супрацоўнік музея.

Помнік ахвярам працоўнага лагера «Трэблінка І». Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Помнік ахвярам працоўнага лагера «Трэблінка І». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

На месцы знішчанага дашчэнту комплексу лагераў ля Трэблінкі цяпер знаходзіцца мемарыял, а побач з ім невялікі музей, які зараз праходзіць рашучую мадэрнізацыю.

— У 1950-х гадах на месцы былога нямецкага канцлагера пачаліся работы па ўшанаванні яго ахвяр. Сёння тут знаходзіцца буйны сімвалічны помнік ахвярам аўтарства Францішка Душэнькі (поль. Franciszek Duszeńko)(…) Вакол помніка, на трох участках, размешчаныя валуны, якіх 17 тысяч. Гэта сімвалічная лічба, бо яна набліжана да колькасці чалавек, якія, за суткі маглі быць забітыя ў лагеры. На некаторых валунах пазначаны назвы гарадоў, адкуль у Трэблінку прыбывалі транспарты вязняў. Сярод згаданых 17 тысяч ёсць адзін валун, на якім знаходзіцца імя і прозвішча. Ён ушаноўвае Януша Корчака і дзяцей, якія разам з ім былі забітыя ў канцлагеры. Такі спосаб ушанавання, гэта ініцыятыва Прафсаюза настаўнікаў з 1978 года, — кажа навуковы супрацоўнік аддзела адукацыі Музея «Трэблінка» Анна Рэмішэўска.

Помнік ахвярам канцлагера «Трэблінка». Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Помнік ахвярам канцлагера «Трэблінка». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

На тэрыторыі мемарыяла «Трэблінка» адзначаюцца таксама ўсе важнейшыя ўрачыстасці, звязаныя з Халакостам. У тым ліку, 27 студзеня — Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту, 14 чэрвеня — Нацыянальны дзень памяці ахвяр нямецкіх канцэнтрацыйных лагераў і лагераў смерці. У сваю чаргу, 2 жніўня на тэрыторыі мемарыяла адзначаецца гадавіна паўстання ў лагеры смерці «Трэблінка ІІ» (2 жніўня 1943 года).

Валун-помнік Янушу Корчаку і дзецям, якія загінулі ў лагеры смерці «Трэблінка ІІ». Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Валун-помнік Янушу Корчаку і дзецям, якія загінулі ў лагеры смерці «Трэблінка ІІ». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Акрамя таго, як кажа навуковы супрацоўнік музея, у кожную першую суботу верасня ля кар'ера, недалёка ад працоўнага лагера, праводзіцца патрыятычна-рэлігійныя цырымонія ў памяць аб яго ахвярах.

Таксама па тэрыторыі былога нямецкага канцлагера і лагера смерці цыклічна праводзяцца розныя тэматычныя экскурсіі, якія знаёмяць удзельнікаў з гісторыяй згаданага месца.

Сімвалічная магіла Гані Залескай – адной з апошніх ахвяр нямецкага лагера. Музей «Трэблінка». Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Сімвалічная магіла Гані Залескай — адной з апошніх ахвяр нямецкага лагера. Музей «Трэблінка». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У памяць пра ахвяр і герояў паўстання ў Варшаўскім гета, штогод 19 красавіка ў Польшчы праходзіць Акцыя «Нарцысы» — сацыяльна-адукацыйная кампанія, арганізаваная Музеем POLIN, у рамках якой валанцёры раздаюць мінакам папяровыя значкі ў форме нарцысаў.

Жоўтая кветка нагадвае зорку Давіда, якую насіць на рукавах габрэяў прымушалі нямецкія акупанты. Менавіта гэтыя кветкі штогод у гадавіну паўстання да Помніка героям Варшаўскага гета ўскладаў апошні яго камандзір Марэк Эдэльман (поль. Marek Edelman).

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

«Я раскажу вам сваю гісторыю». Сібіракі правядуць нас па пастаяннай выставе ў Музеі памяці Сібіры ў Беластоку

12.09.2025 14:35
Унікальная магчымасць прыняць удзел у гэтай экскурсіі прадастаўляецца толькі адзін раз у год, у Сусветны дзень сібірака.

Дзень памяці ахвяр Катынскага злачынства. Штогод Расія аспрэчвае, што забойствы здзяйснялі саветы

13.04.2026 15:01
З 2020 года амаль штогод ФСБ раскрывае новыя «доказы» таго, што масавыя забойствы ў Смаленскай вобласці ў 1940 годзе былі здзейснены не саветамі, а нацыстамі.