Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: пячом дражджавы пірог з рысам і міндалем паводле рэцэпту з кулінарнай кнігі 1898 года (РЭЦЭПТ)

05.05.2026 07:11
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць простую, хуткую, смачную і арыгінальную страву.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: пячом дражджавы пірог з рысам і міндалем паводле рэцэпту з кулінарнай кнігі 1898 года
КухняShutterstock/Digital Storm

Рэцэпт з кнігі «Вегетарыянская кухня, якая ўтрымлівае рэцэпты па гатаванні смачных і карысных раслінных страваў, і навуковыя доказы карысці вегетарыянства» Марыі Чарноўскай з 1898 года.

Інгрэдыенты

180 г рысу

120 мл малака

200 г масла

200 г цукру

150 г пшанічнай мукі

200 г молатага міндалю

жменя разынак

2 яйкі

каля 10–12 г свежых дрожджаў

дробка солі

Прыгатаванне

Адварыце рыс да густой кансістэнцыі — лепш у невялікай колькасці вады, каб ён быў мяккі і злёгку клейкі. Астудзіце. Прыгатуйце дражджавую базу. Крыху падагрэйце малако, каб яно было цёплым, але не гарачым. Дадайце дрожджы і крыху цукру, перамяшайце і пакіньце на 10–15 хвілін, каб база пачала працаваць.

Добра ўзбіце масла з цукрам. Дадайце яйкі, адвараны рыс, муку, молаты міндаль, разынкі, дражджавую базу. Добра перамяшайце. Цеста будзе даволі густым. Перакладзіце яго ў форму — не больш чым на 3/4 па яе вышыні.

Накрыйце ручніком і пакіньце ў цёплым месцы прыкладна на 1 гадзіну, каб цеста вырасла. Выпякайце пры тэмпературы 180°C каля 45 хвілін. Праверце драўлянай палачкай — калі яна сухая, пірог гатовы.

Падавайце пасля поўнага астуджэння.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец