На хвалі ўздыму пасля жнівеньскіх падзей 2020-га года ў Беларусі, у розных краінах свету беларускія эмігранты пачалі ладзіць сумесныя акцыі. З часам гэта перарасло ў рэгулярныя мерапрыемствы, зʼявіліся аб’яднанні ды арганізацыі, якія гуртавалі беларусаў. Так сталася між іншым у ЗША, дзе беларусы рознага ўзросту, прафесіяў, якія жывуць у розных штатах, аб’ядналіся ў арганізацыю «AБA», то бок Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы.
Асацыяцыя паўстала з мэтай падтрымкі беларусаў у стварэнні моцнай грамадзянскай супольнасці, захавання і развіцця беларускага мовы і культуры ў ЗША, арганізацыі для сумеснай працы па адукацыі ў галіне гісторыі, культуры.
За апошнія гады «АБА» разраслася да прадстаўніцтва ў чатырнаццаці штатах і 25 гарадах. Удалося збудаваць партнёрскія адносіны з прадстаўнікамі іншых дыяспар у ЗША, у першую чаргу ўкраінскай, літоўскай, польскай, а таксама наладзіць кантакты з амерыканскай адміністрацыяй на розных узроўнях.
Пра тое, чым сёння жывуць беларусы ў Амерыцы мы паразмаўлялі з адной з сузаснавальніц і лідарак «АБА» Надзеяй Нортан.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце размову ў аўдыёфайле