Матэматык прама заяўляе: «тое, што нам пра ШІ кажуць дырэктары буйных кампаній, – поўная лухта.
— Яны хочуць стварыць ажыятаж, страх і прыцягнуць увагу СМІ, — адзначае ён.
Інтэрв'ю з выбітным матэматыкам надрукаваў партал Onet.pl
Самая вялікая ілюзія, у якую паверылі людзі адносна штучнага інтэлекту?
Седрык Вілані лічыць, што існуе схаванае перакананне, што штучны інтэлект — гэта самастойная істота. Гэтую ілюзію падсілкоўваюць многія людзі і арганізацыі, якія хочуць стварыць ажыятаж, страх і прыцягнуць увагу СМІ. Іх асноўная мэта — заробак.
Матэматык смяецца над дырэктарамі, якія кажуць: «Я бачу сваю кампанію як партнёрства паміж людзьмі і штучным інтэлектам».
— Гэта поўная лухта! Няма такога паняцця, як партнёрства паміж людзьмі і штучным інтэлектам. Штучны інтэлект — гэта проста матэматычная формула. Гэтак жа можна казаць пра партнёрства з паперай ці асадкай. Штучны інтэлект — гэта не істота, не чалавек, не нешта разумнае ці свядомае. Гэта проста матэматычны інструмент. Калі такія вядомыя людзі, як Цукерберг кажуць пра суперінтэлект ці нешта падобнае... яны мэтанакіравана распаўсюджваюць хаос. Яны робяць гэта, каб стварыць ажыятаж і ўмацаваць грандыёзную ілюзію пра штучны інтэлект як істоту, — тлумачыць вучоны.
А як наконт меркавання, што штучны інтэлект вядзе да ўзнікнення новага сусветнага парадку?
Седрык Вілані пацвярджае, што, на жаль, штучны інтэлект аказвае велізарны ўплыў на тое, як людзі наладжваюць зносіны адзін з адным, як спажываюць навіны і нават на палітыку ва ўсім свеце.
— Звычайна ШІ выкарыстоўваецца для стварэння яшчэ большага хаосу, прапаганды, ілжывых вобразаў і навін, якія не адпавядаюць рэчаіснасці. Усё становіцца ўсё больш хаатычным. Гэта ўжо адбываецца, і нам трэба ўсведамляць гэта. Мы можам быць у захапленні ад моцы матэматыкі, рэалізаванай кампʼютарамі, аднак мы адначасова павінны ўяўляць палітычныя наступствы развіцця штучнага інтэлекту. ШІ ўжо выклікае шмат праблем, — адзначае выбітны французскі матэматык Седрык Вілані.
яс