У новай кнізе Паўла Севярынца «Беларусь — гэта святое» сабраны 71 малюнак беларускіх храмаў, якія ён маляваў у турмах і калоніі сыну Францішку, пакуль іх не забаранілі адсылаць, а таксама 71 выслоўе і 22 вершы. Каб іх не забыць, Павал Севярынец кожны аўторак паўтараў вывучаныя на памяць вершы.
Сам аўтар расказвае, што кніга нарадзілася са слёз сына Францішка.
— З турмы я пісаў лісты да Волі. У іх я пісаў, што варта перадаць нашаму малому сыну. Яму было два з нечым гады, калі мяне забралі. І вось у лістах мне расказваюць, што Францішак пачуў, што матуля ліст атрымала, а ён не. І заплакаў. Яму стала крыўдна, што тата не напісаў ліста. Я зразумеў, што гэта трэба выправіць, што маленечкі чалавечак ужо шмат разумее. І я пачаў яму маляваць. Францішку спадабалася, ён пачаў прысылаць свае малюнкі. Кожны малюнак — гэта душа, укладзеная ў выхаванне Францішка.
.
Перадаваць на волю малюнкі Павал Севярынец мог да 2023 года. Пасля гэта было немагчымым. Ён разумеў, што ў пэўным моманце такой магчымасці не будзе, а таму ўсё напрацаванае намагаўся перадаць родным у лістах.
— Час ад часу гэта ўдавалася, месяцамі — не. Завяршэнне рамана «Беларусалім» прыйшлося перадаць Францішку пад выглядам фэнтэзі. Я пісаў гісторыі для яго, памяняўшы акалічнасці, імёны. Амаль год гэта так ішло, пакуль операддзел не зразумеў, што нешта тут не тое. Такім чынам удалося перадаць, акрамя «Беларусаліма», яшчэ шэсць кніг, напрыклад, пра камяні, кнігу эсэ пра 500 беларускіх гарадоў, мястэчак і вёсак. Усё чакае часу, каб выдацца. «Беларусь — гэта святое» — гэта першая. Спадзяюся, што яшчэ будзе кніга пра трыадзінства рэлігій у Беларусі. Будзе некалькі кніг, звязаных з гісторыяй Беларусі. Будзе кніга казак для Францішка. Зараз мы робім ілюстраваны варыянт, зараз ёсць аўдыёверсія.
Поўная размова — у далучаным гукавым файле.
слухайце аўдыё
ав