6–7 яек
2 сталовыя лыжкі маянэзу
2 сталовыя лыжкі густога натуральнага ёгурту
1/2 пучка зялёнай цыбулі
1 пучок кропу
1/2 чайнай лыжачкі прыправы кары
свежазмолаты перац
соль
Зварыць яйкі ўкрутую, астудзіць, ачысціць і сцерці на буйной тарцы. Дадаць маянэз, ёгурт, дробна нарэзаную зялёную цыбулю, соль, кары і свежазмолаты чорны або каляровы перац. Усё добра перамяшаць і пакінуць на некалькі хвілін. Можна падаваць з маласольнымі агуркамі.
.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл