Беларуская Служба

85 гадоў таму немцы арыштавалі і расстралялі прафесараў львоўскіх ВНУ — эліту горада і польскай дзяржавы

03.07.2026 06:02
Сярод забітых быў прафесар Казімеж Бартэль, вядомы польскі матэматык, які пяць разоў узначальваў урад Польшчы.
Аўдыё
  • 85 гадоў таму немцы арыштавалі і расстралялі прафесараў львоўскіх ВНУ – эліту горада і польскай дзяржавы
     , 1941 .
Салдаты войск СС падчас аперацыі «Барбароса», 1941 год. commons.wikimedia.org/Johannes Dorn/CC BY-SA 3.0

30 чэрвеня 1941 года, праз тыдзень пасля нападу Германіі на Савецкі Саюз, нямецкія войскі захапілі Львоў. Нацысты ажыццявілі масавыя пакаранні смерцю мясцовых жыхароў — палякаў і яўрэяў, выбіраючы сваіх ахвяр па раней падрыхтаваных спісах. Большасць людзей у спісах былі польскімі палітыкамі, артыстамі, спартоўцамі, навукоўцамі і святарамі. Гэтая акцыя мела на мэце знішчэнне людзей, якія маглі паспрабаваць выступіць ад імя палякаў і звярнуцца да сусветнай грамадскасці. У першыя дні ліпеня гітлераўская рэпрэсіўная машына дабралася да прафесараў львоўскіх ВНУ.

Аналагічныя акцыі, накіраваныя супраць навуковай эліты, ужо праводзіліся ў 1939 годзе гестапа і нямецкімі ўладамі на тэрыторыі Чэхаславакіі і генерал-губернатарства, створанага на частцы акупаванай Польшчы. У прыватнасці, рэпрэсіўная аперацыя была накіраваная супраць кракаўскіх прафесараў, якія, праўда, былі не расстраляны адразу, а адпраўленыя ў канцлагеры.

Нагадаем, да пачатку Другой сусветнай вайны Львоў знаходзіўся ў складзе Польшчы. Гэта быў важны для польскай дзяржавы горад, у тым ліку для навукі і вышэйшай адукацыі. Львоўскі Універсітэт імя караля Яна Казіміра быў трэцім па велічыні пасля Варшаўскага і кракаўскага Ягелонскага. У горадзе таксама працаваў прэстыжны Львоўскі політэхнічны ўніверсітэт, адзіная ў краіне Львоўская ветэрынарная акадэмія і вядомая Акадэмія замежнага гандлю. У львоўскіх ВНУ не толькі вучылі студэнтаў, але і займаліся навуковымі даследаваннямі.

Нямецкі салдат глядзіць на паштовую скрыню на сцяне дома ў Львове. Крыніца: Нацыянальны архіў Нідэрландаў. Нямецкі салдат глядзіць на паштовую скрыню на сцяне дома ў Львове. Крыніца: Нацыянальны архіў Нідэрландаў.

Масавыя арышты і расстрэлы пачаліся адразу пасля акупацыі Львова. Непасрэднае знішчэнне насельніцтва праводзілі спецыяльныя нямецкія падраздзяленні (айнзацкаманды), якія прыбылі адразу ж за вайсковымі часцямі 2-3 ліпеня 1941 года і якімі камандаваў гаўптштурмфюрэр СС Ганс Кругер, начальнік львоўскага гестапа. Большасць схопленых яўрэяў была расстраляная на месцы, а вось палякаў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей спачатку вывозілі ў турму гестапа, а пазней  на навакольныя пагоркі і на новыя яўрэйскія могілкі.

2 ліпеня днём быў арыштаваны прафесар Казімеж Бартэль, вядомы польскі матэматык, выкладчык Львоўскага політэхнічнага ўніверсітэта, які пяць разоў узначальваў урад Польшчы.

Казімеж Бартэль. Крыніца: Narodowe Archiwum Cyfrowe Казімеж Бартэль. Крыніца: Narodowe Archiwum Cyfrowe

У ноч з 3 на 4 ліпеня 1941 года паміж 22:00 гадзінай вечара і 2:00 гадзінай ночы некалькі груп, якія складаліся з эсэсаўцаў, паліцыі і палявой жандармерыі пад кіраўніцтвам афіцэраў СС, правялі арышты некалькіх дзясяткаў прафесараў вышэйшых навучальных устаноў Львова. Акрамя выкладчыкаў, немцы забралі ўсіх прысутных у кватэры мужчын, старэйшых за 18 гадоў. Спісы былі складзеныя яшчэ да заняцця гітлераўцамі горада. Мяркуецца, што да гэтых спісаў мог мець дачыненне ўладальнік маёнтку нідэрландзец Пітэр Ментэн, які бываў у багатых львоўскіх дамах і добра ведаў, чым там можна пажывіцца. Раніцай 4 ліпеня адзін з прафесараў і большасць прыслугі былі вызваленыя, а астатніх вывезлі і расстралялі на Вулецкіх пагорках. Частка выкладчыкаў была расстраляная ва ўнутраным дворыку Бурсы Абрагамовічаў.

Вызваленым быў прафесар медыцынскіх навук Францішак Гроэр, вядомы польскі педыятр, які пасля вайны працаваў у медыцынскіх ВНУ і памёр у Варшаве ў 1965 годзе.

Прафесар Казімеж Бартэль быў расстраляны пазней, 26 ліпеня 1941 года.

Да нядаўняга часу не было вядома, колькі чалавек немцы расстралялі ў ліпені 41-га. Прафесар Уладзімеж Банусяк з Жэшаўскага ўніверсітэта гаворыць, што недакладная лічба была вынікам таго, што гітлераўцы забілі не толькі прафесараў (архіўны запіс Польскага радыё).

— Немцы забіралі не толькі прафесараў ці членаў іх сем'яў, але таксама людзей, якія на момант затрымання былі ў іх дамах. Напрыклад, настаўніца англійскай мовы сказала гестапа, што яна  не служанка, і таму яе не выпусцілі і забілі. Такім чынам, былі расстраляныя 23 прафесары, але агулам больш за 40 чалавек былі забіты за адну ноч.

Забойствы львоўскіх прафесараў працягваліся да канца акупацыі. Так, прафесар Пекалкевіч быў забіты пазней у Варшаве, а Кальбушэўскі  у Аўшвіц. Але ўвесь час, у асноўным у жніўні 41-га, забойствы працягваліся. Былі таксама затрыманыя каля пяці чалавек, і невядома, што з імі здарылася.

У гісторыкаў ёсць некалькі розных тэорый адносна таго, хто склаў гэтыя спісы. Разведка Арміі Краёвай, якая займалася гэтай справай, не змагла гэтага вызначыць, не змаглі вызначыць і гісторыкі пасля вайны. Нагадаю, першыя публікацыі на гэтую тэму з'явіліся ў 1960-х гадах. У першай публікацыі гісторыкі пісалі пра Оберландэра. Ён быў спецыяльным прадстаўніком начальніка Абвера адмірала Канарыса, тады ён знаходзіўся ў Львове. Пазней гаварылася пра камандзіраў спецыяльных падраздзяленняў СС Шонгарта і Кругера. Аднак нашыя версіі былі адхіленыя заходнегерманскімі судамі. Тады ў Савецкім Саюзе (дзе гэтай тэмай займаўся гісторык Бяляеў) і ў Польшчы (дзе яе даследаваў доктар Вільчур) з'явілася гіпотэза, што спісы склалі ўкраінцы, галоўным чынам з фракцыі Бандэры.

Дарэчы, дзіўна было тое, што эсэсаўцы ў суправаджэнні паліцыі ўваходзілі ў дамы прафесараў, якія ўжо не пражылі. Былі два такія выпадкі, якія сведчаць аб тым, што гэтыя спісы былі падрыхтаваныя да нападу Трэцяга Рэйха на Савецкі Саюз і, магчыма, маглі быць складзены ў Кракаве або Крыніцы, дзе знаходзіліся трэніровачныя лагеры для батальёнаў «Нахтыгаль» і «Роланд». Гэта ўкраінскія падраздзяленні, якія разам з немцамі ўдзельнічалі ў вайне супраць Савецкага Саюза, а «Нахтыгаль» першым увайшоў у Львоў, — сказаў гісторык.

Манашкі-францішканкі капаюць траншэі ў 1939 годзе пасля пачатку Другой сусветнай вайны. Грамадскі набытак.
Манашкі-францішканкі капаюць траншэі ў 1939 годзе пасля пачатку Другой сусветнай вайны. Грамадскі здабытак.

У кастрычніку 1943 года целы расстраляных былі эксгумаваныя, перавезеныя ў лес і спаленыя разам з сотнямі іншых трупаў у рамках утойвання слядоў нацысцкіх злачынстваў.

Паводле польскага гісторыка Зыгмунта Альберта, жыллё расстраляных палякаў занялі высокапастаўленыя чыноўнікі гестапа і ўкраінскай паліцыі.

Сярод расстраляных у ліпені 1941 года прафесараў былі ў тым ліку вядомыя хірургі Генрых Гіляровіч і Тадэвуш Астроўскі, адзін з заснавальнікаў львоўскай матэматычнай школы Антоні Ламніцкі, адзін з найлепшых у краіне спецыялістаў у галіне судовай медыцыны Уладзімеж Сярадзкі, вядомы польскі пісьменнік Тадэвуш Бой-Жэленьскі і многія іншыя славутыя жыхары даваеннага Львова.

Валеры Саўко

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Машына часу