Нягледзячы на высокія цэны, палякі не плануюць істотна скарачаць выдаткі падчас летняга адпачынку. Пра гэта сведчыць даследаванне «Вакацыйныя пакупкі — 2026», аб якім паведамляе «Forsal».
Паводле апытання, 66% палякаў маюць намер гэтым летам паехаць у адпачынак. Сярэднія выдаткі на пакупкі, звязаныя з адпачынкам, складуць 1002 злотыя (прыкладна 260 долараў ЗША). Амаль палова рэспандэнтаў адзначыла, што іх бюджэт застанецца на ўзроўні мінулага года.
Пакупкі з'яўляюцца інтэгральнай часткай адпачынку. Амаль тры чвэрці апытаных адзначаюць, што яны наведваюць крамы не толькі з неабходнасці, але і дзеля прыемнасці. Пры гэтым, 59% купляюць прадукты ўжо пасля прыезду на месца адпачынку, а амаль палова гатовая змяніць краму, калі там дзейнічаюць больш выгадныя акцыі.
А што часцей за ўсё купляюць палякі на вакацыях? Найбольш папулярныя, канешне, сувеніры — іх набывае палова апытаных. Таксама вялікім попытам карыстаюцца мясцовыя харчовыя прадукты і тавары штодзённага ўжытку.
Аўтары даследавання адзначаюць, што падчас адпачынку спажыўцы ахвотней спрабуюць новыя брэнды і робяць спантанныя пакупкі. Аднак цана і скідкі па-ранейшаму застаюцца галоўнымі фактарамі пры выбары крамы і тавараў. Для гандлю летні сезон — гэта не толькі час росту продажаў, але і магчымасць прыцягнуць новых кліентаў.
нг